Вялікі Баклан птушка 2010 года ў Германіі і Аўстрыі

04.12.2009 - 23:43 | Kiolk

       Шмат людзей было здзіўлена, калі NABU (BirdLife ў Германіі) і BirdLife Austria (BirdLife у Аўстрыі), абралі вялікага баклана (Phalacrocorax carbo), як птушку 2010 года. Віды, якія выбіраліся раней, часцей належылі да знікаючых у гэтых краінах. “Дадзены від бязлітасна знішчаўся рыбакамі і рыбаводамі на працягу стагоддзяў, а сто год таму аказаўся на мяжы знікнення ў цэнтральнай Еўропе.” - растлумачыў Olaf Tschimpke, прэзідэнт NABU.

    Вялікі баклан, харчуецца рыбай, таму яго на працягу доўгага часу ўспрымалі як шкодную птушку, да тых часоў, калі Дырэктыва ЕЗ аб відах птушак не надала яму ахоўны статус. З гэтага часу, пачалося аднаўленне яго колькасці.
Сёння, колькасць баклана значна павялічылася амаль па ўсёй Еўропе. У Германіі колькасць складае 24000 гняздуючых пар, а ў Аўстрыі 250, колькасць становіцца яшчэ большай, калі ўлічыць мігруючых і зімуючых птушак. Так як бакланы гняздуюць уздоўж узбярэжжаў рэк і азёр, пачалі ўзнікаць канфлікты з рыбгасамі і рыбакамі. Ізноў, кожная з’едзеная рыба бакланам лічыцца стратай ураджаю ці ставіць пад пагрозу знікнення рэдкіх відаў рыб. 
     У некаторых федаратыўных землях Германіі, якія лічаць гэта вельмі значным фактарам, былі прыняты адмысловыя рашэнні, які дазваляюць кантраляваць колькасць баклана. “У выніку легалізацыі адстрэлаў, каля 15000 бакланаў адстрэльваецца штогод, некаторыя з іх у рэзерватах ды падчас гнездавога сезона. Гэта павінна быць спынена назаўсёды", дадаў Olaf Tschimpke. NABU і BirdLife Austria будуць шукаць рашэнні і пагадненні, якія будуць прымальны для абодвух бакоў: будучыні вялікага баклана і рыбакоў.
 

Паводле http://www.birdlife.org/ пераклаў Яўген Сліж. Фота Дзьмітрыя Якубовіча 

Comments