Брытанскі арніталагічны звяз (British Ornithologists' Union (BOU)) нядаўна абвесціў, што з пачаткам наступнага, 2018 году, пераходзіць на класіфікацыю птушак, прынятую апошнім Міжнародным арніталагічным кангрэсам (International Ornithological Congress (IOC) World Bird List для выкарыстання ва ўсіх арніталагічных патрэбах: напрыклад, у Спісе птушак краіны і ва ўсіх публікацыях.
Каб прыняць такое рашэнне, Фауністычны камітэт BOU (Records Committee (BOURC)) запрасіў на сваё паседжанне прадстаўнікоў чатырох галоўных сучасных Спісаў птушак (eBird/The Clements Checklist of the Birds of the World, HBW Alive/Bird Life International, The Howard & Moore Complete Checklist of the Birds of the World, 4th Edition і IOC World Bird List) каб мець магчымасць выбраць адну з іх дзякуючы паданым аргументам.
Перад пачаткам дыскусій былі прынятыя два асноўныя палажэнні: неабходнасць і карысць ад прыняцця ўсімі адзінай класіфікацыі, а таксама тое, што сённяшнее выкарыстанне краінамі Еўразвязу класіфікацыі HBW/BirdLife не павінна ўздзейнічаць на рашэнне.
З-за таго, што класіфікацыя птушак Howard ‘а & Moore застаецца адзінай з сучасных, якая недаступная он-лайн і апошняя яе версія пераглядалася некалькі гадоў таму, было вырашана далей не разглядаць яе як не адпавядаючую сучасным патрабаванням.
Потым прадстаўнікі IOC World Bird List і eBird/Clements падкрэслілі сваю супрацу, якая павялічваецца і падцвердзілі падпісанне паразумення пра неабходнасць адзінай класіфікацыі. Прадстаўнікі Міжнароднага арніталагічнага звязу (International Ornithologists' Union (IOU)) распавялі пра планы абмеркаваць і ўніфікаваць класіфікацыю птушак на наступным сваім кангрэсе ў жніўні 2018 г. у Канадзе.
Пасля гэтага для выбару засталіся збольшага дзве класіфікацыі: HBW/BirdLife з аднаго боку і IOC World Bird List і eBird/Clements – з другога. Былі аргументы ў падтрымку абодвух магчымых выбараў, таму галасы падзяліліся пароўну двойчы (праз нейкі час адбылося перагаласаванне). І старшыня BOURC (які ў папярэдніх галасаваннях не ўдзельнічаў), прыняў рашэнне падтрымаць класіфікацыю IOC World Bird List, што і вырашыла пытанне на яе карысць…
Якія віды дададуцца і якія знікнуць са Спіса птушак Еўропы пасля прыняцця новай сістэмы класіфікацыі?
Зразумела, што падобны раскол сярод арнітолагаў Еўропы можа праз нейкі час прывесці да падтрымкі спісу IOC і новымі нацыянальнымі фауністычнымі камітэтамі ці нават Асацыяцыяй еўрапейcкіх фауністычных камітэтаў AERC. Нагадаю, што менавіта класіфікацыя, якой прытрымліваецца AERC, выкарыстоўваецца сёння і ў Беларусі.
Таму цікава паглядзець на магчымыя змены ў Спісе птушак, адзначаных у Еўропе, ўжо цяпер.
Некаторыя падзелы з падвышэннем з падвідавога да відавога ўзроўня ўжо прынятыя IOC, але яшчэ не AERC. Напрыклад, ізабелінавы грычун Isabelline (Lanius isabellinus) і рудахвосты грычун Red-tailed (L. phoenicuroides) паводле класіфікацыі IOC – два асобныя віды. Таксама падзелены на два віды і гусь-гуменніца, што павінна быць больш цікава нашым бёдуотчарам, а менавіта на таёжную гусь-гуменніцу Taiga (Anser fabalis) і тундравую гусь-гуменніцу Tundra Bean Goose (A. rossicus). Тайфуннік гон-гон Fea's Petrel (Pterodroma feae) і пустынны Desertas Petrel (P. deserta) – яшчэ два асобных віды. Чайка Тэйера Thayer's Gull (Larus thayeri) вылучана ў якасці асобнага віда з ісландзкай чайкі Iceland Gull (L. glaucoides).
Двупалосая пячураўка Two-barred Warbler (Phylloscopus plumbeitarsus) прызнаная паўнапраўным відам, а не падвідам зялёнай пячураўкі. Яшчэ два далёка-ўсходнія выпадкова залётныя ў Еўропу мігранты таксама атрымліваюць відавы статус: усходняя жоўтая пліска Eastern Yellow Wagtail (Motacilla tschutschensis) ерчык Стэйнегера Stejneger's Stonechat (Saxicola stejnegeri), плюс паўночна-амерыканскі від – меншая крычка Least Tern (Sternula antillarum). Усе гэтыя новыя віды, ужо адзначаныя ў Вялікабрытаніі, адпаведна трапяць у абноўлены Спіс птушак гэтай краіны.
Тым не менш, ІОС лічыць падвідам амерыканскага сярэдняга кулёна Hudsonian Whimbrel, а з трох відаў чачотак прызнае відамі толькі дзве: звычайную і попельную. Але наконт генетычных даследаванняў чачотак варта пачытаць ТУТ.
Паводле www.birdguides.com і www.internationalornithology.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Цяпер сярод гусей-гуменніц варта выглядваць ажно тры віды. Здымак Дзьмітрыя Вінчэўскага
На гэтую тэму:
Брытанскі Спіс птушак дасягнуў 600 відаў!
Спіс птушак Нідэрландаў дасягнуў 500 відаў
У Спісе птушак Польшчы па-ранейшаму 450 відаў
ПОТЕНЦИАЛЬНЫЕ НОВЫЕ ВИДЫ ПТИЦ ДЛЯ БЕЛАРУСИ: КТО ОНИ?
ІНТЭРВ’Ю З ЧЭМПІЁНАМ, ЯКІ АДЗНАЧЫЎ 6833 ВІДЫ ПТУШАК ЗА СВОЙ ВЯЛІКІ ГОД
КЛУБ200: ТОП-13 НАШИХ САМЫХ ИНТЕРЕСНЫХ НАБЛЮДЕНИЙ ПТИЦ В 2016 ГОДУ
ПТИЦЫ ДЕКАБРЯ-2016: ОБЗОР РЕДКИХ ВИДОВ В БЕЛАРУСИ И СТРАНАХ-CОСЕДЯХ
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
biot - 27.01.2017 - 10:08
"з трох відаў чачотак…
"з трох відаў чачотак прызнае відамі толькі дзве: звычайную і попельную".
А горную не прызнае???
Harrier - 27.01.2017 - 11:58
In reply to "з трох відаў чачотак… by biot
Думаю, што прызнае. Меліся…
Думаю, што прызнае. Меліся на ўвазе тыя, якія па-ангельску Redpolls звычайная, малая і попельная.
Засталіся звычайная і попельная як асобныя віды.
Harrier - 27.01.2017 - 14:19
In reply to Думаю, што прызнае. Меліся… by Harrier
Вось скрыншот з іх табліцы…
Вось скрыншот з іх табліцы http://www.worldbirdnames.org/bow/finches/
Горная чачотка насамрэч - горная канаплянка і прадстаўляе адзін род са звычайнай канаплянкай: Linaria cannabina et L.flavirostris
А чачотак два віды: звычайная i попельная:
biot - 27.01.2017 - 14:27
In reply to Вось скрыншот з іх табліцы… by Harrier
Значыць, для нас нічога не…
Значыць, для нас нічога не змянілася з чачоткамі.
Harrier - 27.01.2017 - 14:39
In reply to Значыць, для нас нічога не… by biot
Ну так. Толькі што горная…
Ну так. Толькі што горная стала горнай канаплянкай
Ну і гуменніц трэба добра глядзець - два (тры - з кароткадзюбай) віды - гэта не адзін!