Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Вялікі баклан: сушыце крылы, а не вёслы

Шмат ўмеюць вялікія бакланы (Phalacrocorax carbo) - калектыўна рыбачыць, выкарыстоўваючы пад вадой не толькі зрок, але і слых, лавіць вялікую рыбу і нават паспяхова зімаваць у нас. Але пасля кожнай рыбалкі ім трэба высушыць крылы - бо інакш не змогуць паляцець у выпадку небяспекі.

А галоўная небяспека ў іх якая? Так, правільна - мы, людзі. Бо не могуць рыбу есці яшчэ і нейкія бакланы і чаплі калі мы таксама яе любім. Таму ніводны здаровы баклан (калі не на гняздзе) не падпусціць чалавека на блізкую адлегласць. Але гэты мяне не бачыў - я стаяў на высокім беразе Нёмана па-за полем яго зроку - так і атрымался паздымаць яго ў розных позах. 

На Нёмане ў межах заказніка "Гродзенская Свіслач" вясной і ўвосень яны могуць збірацца ў групы да паўтысячы птушак, зімой ніжэй па плыні застаецца да сотні, а летам іх бачна яшчэ ў меншай колькасці.

Нёман у Дарошавіч, 11-10-2019, Гарадзеншчына

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

https://youtu.be/OV17Hdqmx3I

 

Каментары