Пад час супольнай акцыі карабінераў і прадстаўнікоў Лігі аховы птушак Італіі LIPU, якая адбылася ў студзені ў мясцовасці Capoterra на востраве Сардынія, было затрымана 17 браканьераў. У іх канфіскавалі 9000 пастак на птушак і 20 сетак, а таксама іншыя нелегальныя прылады для нелегальнага і неселектыўнага палявання.
У выніку нелегальных паляванняў на птушак на востраве, штогод паводле аценак іх гіне каля 300 тысяч асобін розных відаў. Іх тушкі потым прадаюць у рэстараны, мясныя лаўкі, ў агратурыстычныя гаспадаркі і нават асобным прыватным “кулінарам”. У выніку ў гэтым нелегальным бізнесе абарочваюцца мільёны эўра. Пад вялікай пагрозай знаходзяцца не толькі тыя птушкі, якія толькі зімуюць на востраве, але і мясцовыя падвіды і віды. Акрамя масавых забойстваў дзікіх птушак, браканьеры таксама стараюцца вынішчыць і сваіх “прыродных канкурэнтаў”. Таму ў апошнія гады на востраве хуткімі тэмпамі знікае сардынскі дзікі кот (Felis silvestris lybica).
З 2006 году ў барацьбу з гэтым агідным бізнесам уключылася LIPU. З кастрычніка па люты валанцёры з усёй Італіі, а таксама з-за мяжы прачэсваюць горы ў раёне Sulcis i знішчаюць расстаўленыя на птушак пасткі. Часта выкарыстоўваюцца камеры, на якія дакументуюцца дзеянні браканьераў. Эфектыўнасць дзеянняў у абарону птушак значна павялічылася пасля таго, як атрымалася наладзіць супрацу з мясцовым аддзелам карабінераў. Часам актывісты LIPU сустракаюцца з прамой агрэсіяй браканьераў, таму дапамога карабінераў часта проста неабходная ўмова дзеянняў па абароне птушак.
Адзін з самых вядомых канфліктаў адбыўся ў лістападзе 2010 году, калі на віцэ-старшыню Лігі ў гарах скінулі з больш высокага месца некалькі валуноў. Пад час аднаго з рутыновых кантроляў мясцовых жыхароў быў арыштаваны 37-мі гадовы выканаўца замаху на ахоўніка птушак. Гэты чалавек акрамя 25 мёртвых вераб’іных з няйлонавымі петлямі на шыях, меў пры сабе прыстасаванне для апракідвання валуноў.
LIPU просіць італьянскі урад зрабіць кары за браканьерства больш жорсткімі і прызнаць яго адным з цяжкіх злачынстваў з-за таго, што звычайна яно адбываецца з надзвычайнай жорсткасцю.
Здымак італьянскіх паляўнічых, добра вядомых з самага кепскага боку не толькі ў Італіі, з www.shootinginnorfolk.com
Паводле www.wildlifeextra.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
НА ГЭТУЮ ТЭМУ:
Забойства птушак на Кіпры перарасло ў сапраўдны крызіс
Дапамажы нашым птушкам – падпішы петыцыю супраць іх знішчэння на Кіпры
Кіпрыёты “запрацоўваюць” мільёны эўра, забіваючы мігрыруючых птушак
Менш нагоды да вычварэнстваў у рэстаранах
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
AV - 16.02.2011 - 20:31
интересно насколько едины
интересно насколько едины бёдуочеры в стремлении соответствовать лучшим западным достижениям по охране птиц, настолько охотники каждой страны стремятся сохранить как можно на дольше свои локальные "достижения" по уничтожению птиц, что Сардиния с Кипром, что Беларусь с Россией. Никто не хочет перенимать передовые подходы, чтобы птиц было больше и охота была вечной. Нужно сейчас и сегодня, а завтра трын трава!
Harrier - 16.02.2011 - 22:51
In reply to интересно насколько едины by AV
Ну чаму ж не пераймаюць - і
Ну чаму ж не пераймаюць - і інтрадуцэнтаў выпускалі - як на Захадзе, і вальеры цяпер будуць будаваць каб страляць тое, што туды выпусьцяць. Яны таксама не стаяць на месцы.