Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Вясна вялікіх савукоў

 Я назіраю за гэтай парай вялікіх савукоў (Mergus merganser) на Нёмане не першы тыдзень амаль штодня. 

Амаль заўсёды гэтых птушак можна ўбачыць разам ці блізка адна ад адной. Прычым, часта недалёка ад берагу. Бачна, што самец баіцца нашмат больш самкі і час ад часу нырае, але стараецца вынырнуць недалёка ад самкі. Самка ж адплывае ад берагу ў скрайніх выпадках, але каб самец заставаўся з ёй, час ад часу паказвае яму сваё падпарадкаваньне. 

Раней атрымлівалася зьняць некаторыя моманты гэтага цікавага рытуалу заляцаньня і ўтварэньня пары, але сёньня пашанцавала, і ніжэй амаль усё, што адбывалася на працягу некалькіх секундаў. Скончылася ўсё без спарваньня :)

25-03-2013, Нёман, Горадня.

Тут добра бачна, навошта ў дарослых самак белае горла - ў маладых птушак, вельмі падобных да самак, яго няма. Таму самцу адразу бачна - хто побач.

 

 

Каментары