Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Дамавыя вераб'і: Кастрычніцкае купанне

дамовыя вераб'і

Гэта быў першы сонечны дзень пасля працяглага шэрагу цёмных і часам даждждлівых, таму я задавальненнем крочыў у бок Нёмана каб там паздымаць птушак. Але на маім шляху ў невялікую і неглыбокую калужыну сеў спачатку адзін, а потым і другі самец дамавога вераб'я (Passer domesticus).  Каб не было сонца, наўрацці б я прыпыніўся  каб паназіраць і паздымаць іх. Але сонейка і цэлыя каскады пырскаў час ад часу былі, птушкі зусім не баяліся ні мяне, ні іншых пешаходаў побач з сабой (у калужыну ніхто з людзей па зразумелай прычыне на ступаў) і праз некалькі секунд пасля пачатку мокрыя вераб'і выглядалі настолькі камічна. што выбар на іх карысць як фотамадэляў быў зроблены.

Пасля першых вераб'ёў да іх ці на замену сталі далучацца і іншыя. некаторыя спачатку пілі, а толькі потым купаліся (што выглядае лагічна нават для калужыны:)) І ўжо праз хвілін 5-6 пакупаліся не мtнш за тузін птушак, а потым разляцеліся чысціць пер'е і сохнуць на сонейку на суседнія кусты і дрэвы.

Гродна, 24-10-2023

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары