Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Качка-крыжанка і зімовая рыбалка

качка-крыжанка

Як толькі я выйшаў на набярэжную і вызірнуў за агароджу, то заўважыў качку-крыжанку (Anas platyrchynchos), якая паспешна плыла да берага і засыпанай снегам надводнай расліннасці. Амаль адразу стала зразумела - чаму. Бо невялікую рыбку, якая звісала у яе дзюбе, заўважыў не толькі я, але і адзін з бліжэйшых да яе качароў і  яўна збіраўся ёй 'дапамагчы'.

Хаця самой рыбнай лоўлі і моманту ўдачы качкі я не бачыў, адбылося гэта зусім нядаўна і я спадзяваўся, што зараз паназіраю за тым наколькі хутка качка зможа праглынуць здабычу. Аднак даволі хутка аказалася, што ёй у гэтым перашкаджаюць не толькі іншыя качкі і качары крыжанак, якія амаль увесь час пераследавалі яе і на вадзе, і сярод расліннасці, але і ...сама рыбка. Не, яна не супраціўлялася, але яе памер быў такі, што праглынуць яе не атрымлівалася - рыбка аказалася зашырокай для дзюбы качкі і не пралазіла далей за сярэдзіну цела.

Як качка ні круціла і не пераварачвала здабычу, нічога не атрымлівалася. У рэшцн рэшт усё скончылася таксама нечакана, як і пачалося. Да здабыччыцы падляцела чайка-рагатуха (або клыгун) і выхапіла рыбку. Дзюба і горла чайкі аказаліся адпаведнага памеру і рыбка хутка знікла ўнутры чайкі.

Нёман у Гродна, 04-12-2023

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі.