Быў ужо вечар і хаця мы вырашылі яшчэ аб'ехаць балота Грайна з іншага боку, наўрацці спадзяваліся што нешта цікавае яшчэ зможам убачыць і зняць. Але калі Мікалай Іванавіч крыкнуў Юры, нашаму сябру і кіроўцу:"Стой!" і мы ўбачылі групку казуляў на краю балота, надзея вярнулася бо, у прынцыпе, нікуды і не знікала)
Былі яны зусім недалёка ад дарогі - і ад нас. І хацяадразу як бы кінуліся ўцякаць, нешта ім падказала - няма сэнсу, застаемся. Тым больш бліжэй да балота - як і на балоце - была толькі сухая расліннасць, а бліжэй да дарогі - зялёная. Таму яны паступова рухаліся ў бок балота, але і кушалі прытым. Калі ж вярнуліся на сухую траву, зусім сталі - тут іх было цяжка заўважыць.
https://youtu.be/KCNJR6ADkxQ
Ну а мы зрабілі некалькі здымкаў і падумалі, як добра, што заказнік дае магчымасць не бачыць - і не баяцца - тут людзей. І нават не людзей увогуле, а паляўнічых. А з іншага боку можа нехта з іх за гэтую страту страху перад чалавекам заплаціць жыццём?...
06-03-2020, Бераставічына
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ