Маладым птушкам трэба (хутка) вучыцца самастойнаму жыццю. Пра гэта я ўжо пісаў-паказваў фота-серыі ТУТ, ТУТ і ТУТ.
Цікавыя моманты ўзаемаадносін маладых птушак з насякомымі паказваў ТУТ.
А сёння назіраў за “сустрэчай” маладой палявой падкаменкі (Oenanthe oenanthe) з …асой.
Вядома, што небяспечныя для іншых жывёлы маюць яркую папярэджваючую афарбоўку і адпаведныя паводзіны, г.зн. не баяцца патэнцыйных ворагаў.
Я заўважыў асу, якая падляцела да падкаменкі, метраў з 15, наўрацці яе з 3-5 см не заўважыла падкаменка. Але знешне гэтага ніяк не паказала, тым больш не кінулася на яе каб з’есці. А была галодная,бо праз 2-3 хвіліны палявала на насякомых недалёка ад “месца сустрэчы”. Вось так быстра вучацца маладыя птушкі – ці то на сваім, ці то на чужым досведзе.
05-08-2019, Гродна
Аўтар – Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 06.08.2019 - 21:22
Думаю, што гэта адбываецца…
Думаю, што гэта адбываецца інстынктыўна - закладзена ў генах. А потым яшчэ дапаўняецца жыццёвым вопытам...Цікавая фотасерыя назіранняў!
Harrier - 06.08.2019 - 21:41
In reply to Думаю, што гэта адбываецца… by pva
Нават калі і не закладзена ў…
Нават калі і не закладзена ў генах, то птушкі павінны хутка вучыцца на сваіх памылках і наступных насякомых з падобнай афарбоўкай пазбягаць.