Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Мясны салат лескі-завірушкі

Некалькі гадоў таму разам з сябрам я выкапаў на ўскрайку лесу і пасадзіў пад вокнамі нашай кватэры і побач 4 ці 5 невялічкіх рабінак. План быў у тым, што ў будучыні, калі яны вырастуць і пачнуць пладаносіць, гэта прыцягне сюды розных птушак.

Так і атрымалася  - адна з рабінак пад вакном (каля якога  дзе я сяжу з кампутарам) выцягнулася метры на 4, мае шмат (яшчэ зялёных) ягад і многія птушкі ўжо зараз выкарыстоўваюць або як месца адпачынку, або для пошуку ежы. Пра дамовых вераб'ёў і іх меню на рабінцы я раскажу ў наступны раз. А вось пра тое, як на дрэўца села леска-завірушка (Sylvia curucca) усяго ў трох метрах ад мяне, я і распавяду цяпер.

Птушка нягучна патрэсквала - гэта і прыцягнула маю ўвагу. Яна хутка прыгала па галінках - "шукае насякомых" - падумаў я. Але вось яна прыпынілася на гронцы зялёных ягад і .. дастала нешта каляровае адтуль. 

Гэтае каляровае аказалася не клапом і не вусенем, а ягадай рабіны, якая яўна вылучалася колерам нават для мяне і, хутчэй за ўсё, лічынка нейкага насякомага прывяла да таго, што ягада была амаль спелай задоўга да нармальнага тэрміну. 

Момант - і ягада знікла ў дзюбе лескі. Так і атрымаўся "мясны салат" ці два ў адным - і ягада, і лічынка ўнутры.

Гродна, 23-06-2019

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі