Кольчатая туркаўка (Streptopelia decaocto) - яшчэ адзін від туркавак, нашмат больш звычайны і нават дзе-нідзе амаль шматлікі на зімоўцы. Пра яе больш рэдкую крэўную, звычайную туркаўку, больш ТУТ.
Цікава, што першыя кольчатыя туркаўкі ў нашай краіне былі адзначаныя толькі ў 1960м годзе, а праз некалькі гадоў сутракаліся ўжо па ўсёй Беларусі. Гэтая каланізацыя новых для віду тэрыторый не была нечым унікальным менавіта для нашай краіны, бо падобным чынам гэты голуб каланізаваў і суседнія краіны і рэгіёны Усходняй Еўропы, дзе застаўся гнездаваць у паселішчах чалавека.
Прыкладна з пачатку нашага стагоддзя падавалася, што кольчатых туркавак у нашых паселішчах (прынамсі на захадзе краіны) стала заўважна менш, але як мін два апошнія гады яны тут ізноў часта тарпляюцца на вочы, асабліва ў вёсках большага памеру,якія раней называлі мястэчкамі, а цяпер - аграгарадкамі.
У адрозненне ад звычайных туркавак, якія жывуць у лясах, харчуюцца на палетках ці побач з імі і адлятаюць ад нас на зіму, кольчатыя туркаўкі зімуюць,збіраючыся ў групы нават па 4-5 дзесяткаў птушак у тых жа паселішчах, што і гняздуюць. Магчыма, што цёплыя і параўнальна непрацяглыя апошнія зімы і сталі адной з асноўных прычын павелічэння іх колькасці.
Гэтую туркаўку мы ўбачылі ў м.Канюхі на Бераставіччыне. Птушка зусім нас не баялася і дазволіла зрабіць партрэты з адлегласці метраў у 10. Пэўна гэта быў самец, які амаль увесь час чысціўся, але раптоўна успамінаў пра патэнцыйную магчымасць яшчэ аднаго гнездавання і тады на некалькі секунд ён пачынаў "туркаваць", апускаў пер'е і трошкі надзьмуваўся - рабіўся гладкі і дагледжаны - гл. апошні здымак. Пэўна, такім ён павінен быў больш спадабацца самцы) Ну і пер'е ж чысціў не проста так )))
17-06-2019, аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ