Шмат ўмеюць вялікія бакланы (Phalacrocorax carbo) - калектыўна рыбачыць, выкарыстоўваючы пад вадой не толькі зрок, але і слых, лавіць вялікую рыбу і нават паспяхова зімаваць у нас. Але пасля кожнай рыбалкі ім трэба высушыць крылы - бо інакш не змогуць паляцець у выпадку небяспекі.
А галоўная небяспека ў іх якая? Так, правільна - мы, людзі. Бо не могуць рыбу есці яшчэ і нейкія бакланы і чаплі калі мы таксама яе любім. Таму ніводны здаровы баклан (калі не на гняздзе) не падпусціць чалавека на блізкую адлегласць. Але гэты мяне не бачыў - я стаяў на высокім беразе Нёмана па-за полем яго зроку - так і атрымался паздымаць яго ў розных позах.
На Нёмане ў межах заказніка "Гродзенская Свіслач" вясной і ўвосень яны могуць збірацца ў групы да паўтысячы птушак, зімой ніжэй па плыні застаецца да сотні, а летам іх бачна яшчэ ў меншай колькасці.
Нёман у Дарошавіч, 11-10-2019, Гарадзеншчына
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
arktous - 13.10.2019 - 09:50
Хорошо отработали с бакланом…
Хорошо отработали с бакланом - и баклан и Вы!
Harrier - 13.10.2019 - 09:55
In reply to Хорошо отработали с бакланом… by arktous
))) Дзякуй!
))) Дзякуй!
Iouri - 13.10.2019 - 17:08
Добра атрымалася!
Добра атрымалася!
Harrier - 13.10.2019 - 22:01
In reply to Добра атрымалася! by Iouri
Дзякуй, Юрый!
Дзякуй, Юрый!
pva - 16.10.2019 - 20:34
Добра папазіраваў баклан…
Добра папазіраваў баклан. Крылы раскрыў, як арол герба Трэцяга рэйха...
Harrier - 16.10.2019 - 21:40
In reply to Добра папазіраваў баклан… by pva
Дзякуй - інакш не сохнуць)
Дзякуй - інакш не сохнуць)