Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Вялікі грычун з двух бакоў

Яшчэ здалёк на невысокім дрэўцы ў пойме Свіслачы, ля аднаго са старарэччаў, я заўважыў вялікага грычуна (Lanius excubitor). 

Сябры пайшлі ў яго бок, каб паспрабаваць зняць яго, а я застаўся каля машыны, бо быў заняты нечым каля яе. 

І калі праз нейкі час падняў вочы, то ўбачыў грычуна зусім блізка, метрах у 15 ад сябе - ён сядзеў на версе шлюза.

Я з радасцю зрабіў некалькі здымкаў з такой адлегласці перш, чым птушка адляцела. Звычайна яны так блізка не падпускаюць. 

І толькі ў хаце, на маніторы кампутара ўбачыў, што адна палова цела грычуна выпацканая ў крыві яго ахвяры - гэта добра бачна на першых двух здымках. Другая ж палова засталася чыстай.

А справа тут вось у чым. Хаця ўсе грычуны выглядаюць як параўнальна невялікія вераб'іныя птушкі, якімі і ёсць па паходжанні і класіфікацыі, іх кароткая, але загнутая кручком дзюба кажа пра іх спецыялізацыю на сярэдняга памеру і жывой здабычы - або вялікіх насякомых, або яшчурках, грызунах ці птушках. Злавіць іх хуткім грычунам, якія звычайна палююць з прысады, атрымліваецца выдатна, часа нават спраўляюцца дагнаць і схапіць птушак памерам з сябе. А вось з тым, каб іх з'есці ўзнікае праблема - пальцы, якія бачна на апошнім здымку, у іх чамусьці засталіся 'вераб'інымі'.  Гэта значыць параўнальна слабымі і без адпаведных і абавязковых у драпежных птушак з падобнай спецыялізацыяй, вострых і загнутых кіпцюроў.

Таму грычуны вымушаныя для таго, каб здабыча трымалася і ад яе можна было адрываць кавалкі і нават ашчыпаць, перш чым прыступіць да 'раздзелкі', яе неяк нерухома замацаваць. Для гэтага найбольш пасуюць дрэвы ці кусты з вялікімі шыпамі, на якія птушкі накалваюць сваю здабычу і потым пачынаюць яе есці, часам, але радзей, могуць заціснуць яе паміж адыходзячымі ад ствала галінкамі. 

Такія развешаныя і недаедзеныя ахвяры выглядаюць жудасна, з-за чаго грычуны атрымалі своеасаблівыя назвы на некаторых мовах (ціпа птушка-мяснік ці нават птушка-кат). Але інакш грычуны не могуць, толькі нават у такім становішчы адрываць кавалкі мяса не вельмі зручна, часам атрымліваецца і выпацкацца ў крыві ахвяры. Як тая птушка, якую Вы бачыце на здымках.

Пойма Свіслачы ля Водлы, Бераставіччына, 23-01-2021

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

__________________________

Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

 

Каментары