На пры канцы сакавіка заканчваецца тэрмін, калі ў Польшчы трэба падаваць штогадовую дэкларацыю аб даходах усім катэгорыям падаткаплацельшчыкаў. Цікава, што ўжо трэці год у гэтай краіне (як,дарэчы, і ў шмат якіх іншых краінах Захаду) падаткаплацельшчык мае права самастойна пазначыць якой менавіта грамадзкай арганізацыі ён хоча пералічыць 1% ад сваіх падаткаў. І калі ў 2007 годзе такіх людзей было не так шмат, то ў гэтым годзе доля актыўных грамадзян павялічылася да 20%! Кожны пяты выбраў канкрэтную грамадзкую арганізацыю, якой хоча дапамагчы.
- 31.03.2009 - 17:00 | Harrier
- 30.03.2009 - 01:21 | Harrier
Очередной совиный лагерь получился как всегда отличный! Весна оправдала надежды многих получить заряд положительных эмоций ... и сделала это на неделю вперед! Не смотря на мартовские погодные сюрпризы с дождем, увидеть много интересного в пущанских дебрях удалось и в этот раз. Чего стоит только вдохнуть бодрящий аромат вечернего болота, с привкусом талого снега... Да тут еще таинственный клич журавлей на опушке и гоготание пролетающих диких гусей, резвая тяга вальдшнепа и бекаса! Еще приподходе к болоту удивил своим внезапным посвистом воробьиный сычик. А вдалеке за болотом подняла характерный гул серая неясыть. И не смотря на то, что ночная вылазка с прокручиванием магнитофонной записи совиных криков почти не дала результатов, вечер можно сказать удался!
- 30.03.2009 - 00:41 | Harrier
На працягу апошніх двух тыдняў, калі на нашым сайце стала працаваць Галерэя і пачалося галасаванне за лепшыя фоты (ці, лепш сказаць, ацэнка па 10-ці бальнай шкале), 7 аўтараў размясцілі 21 здымак птушак. Найбольшы сярэдні бал набрала сапраўды выдатнае фота вусатай сініцы, зробленае мінулай восенню гарадзенскім фотамайстрам Дзьмітрыем Якубовічам.
Віншуем першага пераможцу! Ў першую дзесятку, акрамя іншых здымкаў пераможцы, трапілі здымкі яшчэ двух аўтараў: Ані і Андрэя Храмогіных, зробленыя за межамі Беларусі. Акрамя здымкаў птушак, у нашай галерэі таксама можна размяшчаць здымкі людзей, зробленыя ў сытуацыях, звязаных з назіраннямі або вывучэннем птушак. Тут пакуль толькі 4 здымкі, прадстаўленыя 2 аўтарамі. Афіцыйнае галасаванне за іх не прадугледжваецца, але калі яно патрэбнае, можна абмеркаваць гэта пад любым з гэтых здымкаў і пачаць падводзіць вынікі (за два тыдні, за месяц?) у двух катэгорыях: “Птушкі” і “Людзі” Чакаем Вашыя здымкі, галасы і прапановы. - 29.03.2009 - 23:41 | Harrier
Сябры АПБ з Гродзенскага абласнога аддзялення вырашылі дапамагчы вадаплаўным птушкам у не зусім звычайны спосаб. Справа ў тым, што хаця паляванне на тэрыторыі ачышчальных сажалак ВА “Гродна-Азот” (каля в.Беражаны, Гродзенскі раён) забаронена, аднак ахоўнік пастаянна скардзіўся, што часам паляўнічыя ігнаруюць гэтую забарону. Пры гэтым спасылаюцца на тое, што яна нідзе не пазначана на інфармацыйных шчытах, якія стаяць каля кожнага ўваходу да сажалак.
- 27.03.2009 - 00:07 | Harrier
Сёньня фотавыстава, арганізаваная Гродзенскім абласным аддзяленьнем АПБ з лепшых здымкаў птушак фотамайстроў з Гарадзеншчыны, пераехала ў сярэднюю школу імя С.Прытыцкага ў раённы цэнтар Вялікая Бераставіца. Больш за 40 фотаздымкаў гарадзенскіх фатографаў: Дзьмітрыя Вінчэўскага, Георгія Гулеўскага, Мікалая Гулінскага, Сяргея Чарапіцы і Дзьмітрыя Якубовіча гасьцінна размясціліся ў холе школы на другім паверсе, дзе не толькі ўпрыгожваюць адну са сьцен, але таксама некалькі адмыслова падрыхтаваных стэндаў.
- 26.03.2009 - 12:38 | Pandion
У надыходзячы уікэнд (з 27 па 29 сакавіка) адбудзецца чарговы палявы летнік “Начныя жыхары лясоў”. Гэта ўжо 5 палявы летнік які праводзіцца ў ваколіцах Белавежскай Пушчы з мэтай вывучэння начных драпежных птушак. Летнік адбудзецца ў маляўнічай весцы Юзэфін Пружанскага раена, што на мяжы Берасцейскай і Гарадзенскай вобласці. Пад час летніка сябры “АПБ” з Берасцейскай вобласці маюць магчымасць азнаеміцца з методыкай палявых даследванняў начных драпежных птушак, асновамі біятэхніі, а таксама прыняць удзел у экскурсыях па начным лесе, разам праверыць раней размешчаныя штучныя скрыні для соў.
- 25.03.2009 - 15:58 | Harrier
Арганізацыя BirdLife Cyprus (BirdLife на Кіпры) афіцыйна абвесціла, што ў мінулым 2008 годзе больш 1 мільёна ста тысяч дробных вераб’іных птушак было нелегальна забіта на востраве, каб запрацаваць на тых, хто ўжывае іх потым ў якасці афіцыйна забароненых страваў у мясцовых рэстаранах.
- 24.03.2009 - 12:59 | Harrier
З 16 запланаваных для размяшчэння на гнёздах вандроўных сокалаў па ўсёй Польшчы уэб-камер пакуль што працуюць дзве: на Палацы культуры і навукі ў Варшаве і ў гнездавой скрыні на коміне мясцовага энергетычнага прадпрыемства ў Влоцлавку (Włocławеk). Цікава, што камера ў Варшаве ўсталявана толькі ў гэтым годзе, тады як влоцлавекская працуе ўжо з 2003 году!
- 24.03.2009 - 00:25 | Harrier
Гішпанскае орніталагічнае таварыства SEO збірае он-лайн подпісы пад петыцыяй да Ўраду Экстрэмадуры па адмене планаў па масавай пабудове заводаў, пракладцы дарог і іншаму знішчэнню дзікай прыроды ў гэтай правінцыі без дакладнага ашацавання магчымай шкоды і яе максымальнага змяншэння.
Дапамажы калегам захаваць прыроду і птушак адной з самых захаваных правінцый рэгіёну, зайдзі сюды: www.seo.org/ciberacciones_detalle.cfm?idArticulo=3319 ,запоўні лацінкай сваё імя, прозьвішча, е-мэйл, выбяры з выпадаючага сьпісу краіну, потым пастаў птушачку ў акенцы і націсні Enter (абразец глядзі вышэй). Разам – для птушак і людзей! - 23.03.2009 - 22:33 | Harrier
З пачатку гэтага году на сайце Ўкраінскага цэнтру даследаванняў драпежных птушак з’явілася некалькі цікавых публікацый, усе яны са здымкамі і магчымасцю абмеркавання. Я выбраў свой ТОП-5:

КАМЕНТАРЫ