Дата назірання
Месца Назірання
Нёман каля в.Дзекалавічы Гродзенскага раёна
Дакументацыйныя здымак + 2 VIDEO
Сёньня на Нёмане каля в.Дзекалавічы (Гарадзенскі раён) нам пашчасьціла назіраць новы від для ўсіх нас у Беларусі - нырка-сьвірка (Melanitta fusca).
Сьвіркі трымаліся 2 групамі - ў адной было 3-5 птушак, у другой - 20, пры чым у другой каля 5 качак былі плёсаўкамі (Aythya marila).
Адлегласьць і вечаровае сьвятло не дазволілі зрабіць лепшую дакументацыю, але на відэа добра бачны характэрныя для віду рысы (хаця і не ўсе з іх супадаюць з тым, што намалёвана ў вызначальніках (!).
Здымак і другое відэа зроблены праз трубу (=digiscoping) з павелічэньнем х40, першaе відэа - з павелічэньнем х20.
02-12-2012, Гарадзеншчына.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
0
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Kiolk - 03.12.2012 - 12:51
Цікава, што ў нырка-свірка
Цікава, што ў нырка-свірка (Melanitta fusca) прыродаахоўны статус (Conservation status) вышэйшы (Endangered), чым у нашай вяртлявай чаротаўкі (Acrocephalus paludicola) і вялікага арляца (Aquila clanga) (Vulnerable).
Harrier - 03.12.2012 - 13:34
In reply to Цікава, што ў нырка-свірка by Kiolk
Калегі са Швецыі і Фінляндыі
Калегі са Швецыі і Фінляндыі пацвердзілі правільнасьць нашага вызначэннья свіркоў.
А пра такі высокі ахоўны статус віду я не ведаў. Яшчэ адзін довад-факт на карысьць патрэбы ў вывучэньні і, магчыма, ахове месцаў, дзе мы іх бачылі і навакольля.
Ананім (госць) - 04.12.2012 - 19:38
In reply to Калегі са Швецыі і Фінляндыі by Harrier
http://www.iucnredlist.org/de