Нырок-свірок (Melanitta fusca) + нырок-плёсаўка (Aythya marila)

Аўтары Назірання

Я.Сліж, Дз.Вінчэўскі, Т.Смыкоўская

Дата назірання
Месца Назірання

Нёман каля в.Дзекалавічы Гродзенскага раёна

 Дакументацыйныя здымак + 2 VIDEO

Сёньня на Нёмане каля в.Дзекалавічы (Гарадзенскі раён) нам пашчасьціла назіраць новы від для ўсіх нас  у Беларусі - нырка-сьвірка (Melanitta fusca).

Сьвіркі трымаліся 2 групамі - ў адной было 3-5 птушак, у другой - 20, пры чым у другой каля 5 качак былі плёсаўкамі (Aythya marila).

Адлегласьць і вечаровае сьвятло не дазволілі зрабіць лепшую дакументацыю, але на відэа добра бачны характэрныя для віду рысы (хаця і не ўсе з іх супадаюць з тым, што намалёвана ў вызначальніках (!).

Здымак і другое відэа зроблены праз трубу (=digiscoping)  з павелічэньнем х40, першaе відэа - з павелічэньнем х20.

02-12-2012, Гарадзеншчына.

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

0

 

Каментары

 Цікава, што ў нырка-свірка (Melanitta fusca) прыродаахоўны статус (Conservation status) вышэйшы (Endangered), чым у нашай вяртлявай чаротаўкі (Acrocephalus paludicola) і вялікага арляца (Aquila clanga) (Vulnerable). 

Калегі са Швецыі і Фінляндыі пацвердзілі правільнасьць нашага вызначэннья свіркоў.

А пра такі высокі ахоўны статус віду я не ведаў. Яшчэ адзін довад-факт на карысьць патрэбы ў вывучэньні і, магчыма, ахове месцаў, дзе мы іх бачылі і навакольля.

Ананім (госць) - 04.12.2012 - 19:38

In reply to by Harrier

http://www.iucnredlist.org/details/139471541/0 птушка занесена ў пагражаемые з-за хуткага спадку колькасці. Но 300 тыс яшчэ ёсць. Размнажаецца і ў гарах: Turkey, Armenia, Georgia and Turkmenistan ав