Эвалюцыя вялікіх сакалоў адбывалася хутка

 Філагенетычная праца, апублікаваная ў часопісе Nature Genetics, паказала, што драпежныя асаблівасці сакалоў да палявання эвалюцыяніравалі вельмі хутка дзякуючы моцнай канкурэнцыі. 

Навукоўцы з універсітэту Cardiff з дапамогай экспертаў з Пекінскага інстытуту геномікі (Beijing Genomics Institute) упершыню змаглі секвеніраваць цалкам геномы сокала-падарожніка (Falco peregrinus) і сокала-балабана (F. cherrug), што дало магчымасць па-новаму ўявіць як паўставалі ўнікальныя марфалагічныя і эталагічныя адаптацыі гэтай своеасаблівай групы драпежных птушак. 

Дзякуючы адмысловым кампутарным праграмам, геномы двух відаў сакалоў параўналі з ўжо секвеніраванымі раней геномамі курыцы, зебравай амадзіны і індыка каб знайсці орфалагічныя гены (orthologous genes) – тыя, якія адрозніваюцца ад агульных генаў для ўсіх птушак і атрыманыя імі ад агульных продкаў.

Не гледзячы на тое, што бліжэйшы агульны продак паміж сокалам-падарожнікам і балабанам жыў прыкладна 2,1 мільёна гадоў таму, геномы абодвух відаў ідэнтычныя ажно ў 99,6%! 

Сокал-падарожнік меў значнае скарачэнне колькасці – калі засталося ўсяго каля 100 тысяч птушак – прыкладна 20 тысяч гадоў таму, пасля гэтага від змог значна павялічыць яе і распаўсюдзіцца амаль па ўсяму Свету. Аказалася, што балабан – вельмі “малады” від, які згодна з генетычнай і палеанталагічнай інфармацыяй узнік толькі каля 30 тысяч гадоў таму. 

Даследаванне генаў, якія адпавядаюць за своеасаблівыя кароткія і загнутыя дзюбы сакалоў, паказалі іх хуткія змены і развіццё. 

Назва сокалаў у многіх мовах - falcon – паходзіць ад лацінскай назвы “falco”, якая ў сваю чаргу значыць “загнуты, як кручок” і апісвае форму дзюбы гэтых птушак.  

"Мы змаглі знайсці спецыфічныя гены, адказныя за развіццё дзюбы сакалоў, якая павінна вытрымаць нагрузкі пад час сутыкнення з ахвярай пасля атакі з хуткасцю да 300 км у гадзіну” – растлумачыў праф. Майк Брафорд (рrof. Mike Bruford), адзін з аўтараў даследавання. "Адначасова дзюба павінна быць дастаткова зручнай для разрывання здабычы”.

Восем генаў, якія забяспечваюць сокалаў іх кароткай загнутай дзюбай, былі ізаляваныя і параўнаныя. Аказалася, што як мінімум адзін ген адказвае за яго форму. 

Адаптацыі сокала-балабана да арыдных умоваў жыцця былі знойдзеныя ў двух генах, якія дапамагаюць захоўваць воду і якіх няма ў сокала-падарожніка – які збольшага распаўсюджаны ва ўмеранай кліматычнай зоне. Таксама ў балабана знойдзены тры дадатковыя гены, адказныя за солевы абмен, якіх няма ў сокала-падарожніка.  

Цікава і агульная выснова, да якой прыйшлі навукоўцы: новыя віды вялікіх сакалоў паўставалі хутка - дзякуючы моцнай канкурэнцыі і хутказменным умовам асяроддзя – хутчэй, чым змены клімату і канкурэнты “выштурхнулі” частку птушак у новае асяроддзе. Натуральны адбор вымусіў параўнальна хуткія змены ў фізіялогіі і марфалогіі сакалоў за апошнія 100 тысяч гадоў, якія прывялі да спеціфічных асаблівасцяў крывяноснай і дыхальнай сістэмаў, а таксама чэрапу. Чэрап стаў вельмі моцным – каб без шкоды для драпежніка пераносіць сутыкненні з ахвярай на вялікіх хуткасцях. Крывяносная і дыхальная сістэмы, ў сваю чаргу, прыстасаваліся да працы ў высокім ціску паветра навокал птушкі, якая пікіруе на ахвяру на высокай хуткасці. 

 Жорсткая канкурэнцыя паміж высокаэфектыўнымі драпежнікамі ў зменлівым асяроддзі прывяла да хуткай радыяцыі вялікіх сакалоў прыкладна ў такім выглядзе, як мы яе ведаем цяпер.  

Паводле www.bbc.co.uk  і www.birdwatch.co.uk  падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by    

Здымак маладога сокала-падарожніка з www.photo.net    

 

 На гэтую тэму:

Начных драпежнікаў стала больш (дададзена відэа)

Падглядзець за жыццём вандроўнага сокала? – лёгка!

Сокал-балабан зноў у Беларусі!

Новый вид птиц для Беларуси «видели» только спутники?

У Грэнландыі знайшлі гняздо сокалаў-белазораў, якое займаецца імі на працягу 2500 гадоў!

Сокалы не справіліся з чайкамі

ЮНЭСКА абвясціла сакалінае паляванне сусветнай культурнай спадчынай: “FALCONRY is a Living Human Heritage”

Состояние популяции пепельного сокола требует немедленных действий Сокал Святой Елены   Польские соколы колонизируют Беларусь?  

 

 

Comments

 "Мы змаглі знайсці спецыфічныя гены, адказныя за развіццё дзюбы сакалоў, якая павінна вытрымаць нагрузкі пад час сутыкнення з ахвярай пасля атакі з хуткасцю да 300 км у гадзіну” – растлумачыў праф. Майк Брафорд

Гэта, канешне, добра, што знайшлі, але я ніколі раней не чуў, што сокал з ахвярай "сутыкаецца" дзюбай. А я, "чайнік", думаў, што лапамі. Ды і зараз я так лічу. Добра б было пабачыць відэаматэрыялы з адпаведным момантам, каб можна было верыць гэтаму сцверджанню.