Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Самка вялікага савука зблізку

Каб здымаць вялікіх савукоў (Mergus merganser), мала блізкай адлегласці. Бо каб камера 'паказала' вока гэтых качак, патрэбна яшчэ і шмат святла, а па-простаму і зімой - каб выйшла сонца. Чым бліжэй да сакавіка, тым такіх сонечных дзён у лютым становіцца звычайна больш, і, значыць, больш магчымасцяў фатаграфаваць.

Самкі гэтага віда добра вядомыя  сваім шыкоўным чубам, ці нават грывай, які, як і ўсе чубатыя птушкі, могуць складваць-апускаць і раскладваць-падымаць вельмі па-рознаму.  Зразумела, што часам ім змяняць свой выгляд 'дапамагае' вецер, але нашмат хутчэй розная фрызура гэта, усё ж, вынік адпаведнага настрою самкі ў дадзены момант. Ну і дзякуючы асвятленню пад розным вуглом адценні і нават колеры галавы значна змяняюцца для нас: ад карычнева-шэрага да ярка-рудага.

У гэтай самкі невялікі ўчастак пер'я на галаве аказаўся вырваны. Як  і дзе гэта магло адбыцца, я паспрабую растлумачыць пазней, у адной з наступных фота-серый.

Нёман у Гродна, 22-02-2021

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

__________________________

Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

 

Каментары