Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Шчыгелы, яліны і павуцінне

Я ўжо пісаў ТУТ раней пра цудоўныя, хаця і не вельмі старыя яліны ў мястэчку Канюхі. У савецкі час іх пасадзілі перад школай , клубам і сельсаветам і цяпер тут рай для розных птушак.

Па-першае, у іх зручна хаваць гняздо, па другое, з іх выступаючых ва ўсе бакі і на рознай вышыні галін зручна спяваць, па трэцяе, навокал хапае ежы і для насякомаедных відаў, і для насеннеедных. Ну і матэрыялу для гнёздаў, вядома.

Адны з насельнікаў гэтых ялін - чорнагаловыя шчыгелы (Carduelis carduelis). Яны пастаянна спявалі на розных дрэвах - яно і зразумела, яліны знаходзяццца побач адна з адной і самцам прыходзіцца спяваць кожны са сваёй. Каб нагадаць іншым, што  менавіта ў гэтай усё ўжо занята)

Думаю, што шчыгелаў там ад 3 да 5 пар. Адна з пар заканчвала пабудову гнязда.  Калі больш дакладна, гняздо ўжо было збудаванае і адна з птушак ужо сядзела ў ім, а другая пры нас адляцела метраў 20 да будынка школы, дзе з хвіліну збірала ля фундаменту параўнальна вялікія кавалкі старога павуціння. Зразумела, што яно адразу пайшло на "аддзелку" гнязда)

Бераставіччына, 04-05-2021

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

__________________________

Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

 

Каментары