Хаця большасць рудахвостак-чарнушак (Phoenicurus ochruros) даволі адкрыта прылятае есці ягады чорнай бузіны, але ёсць некаторыя птушкі (ці птушка?), якія дзейнічаюць вельмі асцярожна, да гронак з ягадамі прабіраюцца знутры куста і ў гэтым вельмі падобныя да лесак, якія дзейнічаюць дакладна таксама.
З чым гэта звязана сказаць цяжка. Або з індывідуальным досведам, які не адепачуваць сябе дастаткова ўпэўнена каб есці ягады адкрыта, або з канкрэтнай сытуацыяй вакол кустоў бузіны. А можа гэта і нейкая камбінацыя першага і другога.
Вось так выглядае 'звычайнае' спажыванне бузіны рудахвосткамі, а ніжэй на здымках - са схованкі сярод лістоў.
Гродна, 04-09-2021
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 06.09.2021 - 12:14
У адным з каментараў я казаў…
У адным з каментараў я казаў, што ягады чорнай бузіны багатыя шматлікімі карыснымі рэчывамі, і дапамагаюць вызваліцца ад унутраных паразітаў. Вось птушачкі з задавальненнем ядуць іх. Бачыў, як сініцы зімой дзяўблі ягады абляпіхі - таксама карыснай ягады для ўсіх. Цікавы фотарэпартаж.
Harrier - 06.09.2021 - 12:29
In reply to У адным з каментараў я казаў… by pva
Дзякуй! Наўрацці яны ведаюць…
Дзякуй! Наўрацці яны ведаюць пра карысць - самая даступная зараз ежа, якая нікуды не адлятае і не адбягае і за якой не трэба ганяцца, каб з'есці)