Мая нядаўняя сустрэча з парай вялікіх галубоў (Columba palumbus) нечакана атрымала працяг. Аказалася, што птушкі пачынаюць новы этап у сваім жыцці.
Пачалося ўсё з рытуальнага кармлення, прычым разбіраючыся ўжо ў хаце са здымкамі, я прыйшоў да высновы, што гэта самка навязвалася самцу - гэты момант добра бачны на другім здымку.
Калі ж 3 ці 4 разы рытуал паўтарыўся, адбылося і тое, дзеля чаго ўсё гэта зацявалася - хуткая капуляцыя.
Гродна, 20-05-202
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
arktous - 21.05.2022 - 11:23
Отлично! Не зря говорят -…
Отлично! Не зря говорят - как голубочки.
Apus - 21.05.2022 - 21:51
Іх погляды буйным планам…
Іх погляды буйным планам відовішчнымі атрымліваюцца, напэўна з-за асаблівых вачэй)
Harrier - 21.05.2022 - 22:34
Дзякуй за добрыя словы! …
Дзякуй за добрыя словы!
Думаю, што (многія) людзі маглі б у іх павучыцца як трымацца адзін з адным.)
pva - 22.05.2022 - 11:36
Каханне, пяшчота і…
Каханне, пяшчота і замілаванне...