Пасля таго як некалькі тыдняў праседзеў за кампутарам і ўжо даўно не пакідаў горад мне выдалася нагода наведаць Палесскі радыяцыйна экалагічны запаведнік. Гэтая нагода з’явілася пасля таго як я даведаўся што адна мая знаемая вывучае фауну дробных млекакормячых у Брагінскім раене, і жыве непасрэдна ля мяжы ПРЭЗ. Я адразу вызваўся дапамагчы ей з яе працай і адночас утаймаваць сваю цікаўнасць наконт жывельнага свету гэтай ахоўваемай тэррыторыі.
Ужо ў 2 км на захад ад вескі дзе мы зупыніліся пачынаецца зона адсялення. Некаторыя вескі на гэтай тэррыторыі стаяць у руінах, іншыя ўвогуле пахаваныя пад зямлей. На палі і дарогі імкліва наступае лес, буйныя плошчы змеліяраваных земляў уздоўж ракі Брагінка ізноў ператварыліся ў балота.
Надвор’е было па вясноваму цеплым і сонечным, а гарнастай які ўжо прыгатаваўся да зімы быў адзіным напамінам аб яе хуткім надыходзе. У лесе шмат капытных і тых хто на іх палюе. Паўсюль следдзе кабаноў і касуль. Ля невялічкай балацінкі на ўскрайку загінуўшай вескі пашчасціла знайсці ласіныя рогі, а потым і рэшткі іх уладальніка. У падвале адной з хат знайшла сваю смерць лясная куніца. Нажаль у гэтую пару года шмат птушак тут не пабачыш, толькі аднойчы ў пойме Брагінкі я спалохаў 4 самкі і 1 самца цецерука, а таксама заўважыў 2 палюючых арланаў.
Сення ідучы праз лес спачатку пачуў, а потым і пабачыў дарослага арлана-белахвоста які кружляў над невялічкай лясной балацінкай. Наблізіўшыся да гэтага месца я спалохаў яшчэ 4 арланаў, і каля 10 воранаў, ўсе яны пачалі летаць непадалек. Мяне зацікавіла, што ж магло прыцягнуць іх да гэтага месца. Пасля некалькіх хвілінаў прачосвання балаціны я натрапіў на свежы ласіны труп. У лася былі абгладаныя заднія ногі і разарваная вантроба. Непадалек былі свежае следдзе і памет ваўкоў.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
AV - 27.11.2009 - 11:10
цікава, будзем чакаць працяг.
цікава, будзем чакаць працяг. Брагінсукім - чаму ты так яго не любіш:) Здзіўляюся, навошта малодую жанчыну адпраўляць у самае радыяцыйнае пекла выучаць сасуноў, хіба ў другіх месцах немашто вывучаць. нейкія крыважэрныя кіраўнікі...
Harrier - 27.11.2009 - 11:45
In reply to цікава, будзем чакаць працяг. by AV
Дзякуй, Пандіон, сапраўды
Дзякуй, Пандіон, сапраўды цікава.
У мяне пасьля візыту ў запаведнік засталіся ўражаньні - і здымкі - на ўсё жыцьцё... Пішы болей - чакаем!
Peregrinus - 27.11.2009 - 11:46
In reply to цікава, будзем чакаць працяг. by AV
Я в шоке!!!!! :-)
Я в шоке!!!!! :-)
Pandion - 30.11.2009 - 23:04
In reply to цікава, будзем чакаць працяг. by AV
Гэта не кіраўнікі
Гэта не кіраўнікі крыважэрныя, а нашы дол . . . улады . . .
яе туды пасля вучобы накіравалі адпрацоўваць па размеркаванню. Пакуль там працавала працягвала займацца сваей навуковай тэмай. А потым адтуль ужо і ў аспірантуру паступіла . . .
freelancer - 16.12.2009 - 15:05
In reply to Гэта не кіраўнікі by Pandion
фатаздымкі зь мерцьвякамі
фатаздымкі зь мерцьвякамі ... зы.....
Feather - 30.11.2009 - 19:55
Pandion, тебе прям ну очень
Pandion, тебе прям ну очень везёт на орланов в последнее время! :))))
Pandion - 30.11.2009 - 20:47
In reply to Pandion, тебе прям ну очень by Feather
Судя по всему они меня даже
Судя по всему они меня даже преследуют . ..
вот на рыбхозах ладно, там сам бог велел им тусоваться, вопрос только в необычно высокой численности, но вот как они этого Лося нашли посреди лесу . . .
нюх у них на пайку прямо скажем не заурядный . . .))
AV - 30.11.2009 - 22:17
In reply to Судя по всему они меня даже by Pandion
найти могли не они - вороны и
найти могли не они - вороны и другие падальщики, а орланы же не дурные, если что-то где-то дают...
AV - 30.11.2009 - 22:19
второй снимок со знаком
второй снимок со знаком впечатляет, этож пухуже Хатыни будет, ответственности никто не понес, мало того, копаем котлован под новый реактор там, где еще чисто.
Pandion - 30.11.2009 - 23:00
In reply to второй снимок со знаком by AV
Так, на сам рэч даволі
Так, на сам рэч даволі жудасная карціна . .
у суботу, калі на Гомель вяртаўся, сустрэў на прыпынку жанчыну якая вырасла ў гэтай веске . Яна ўспамінае, што 1 траўня 1986 г, якраз пад час святкавання вялікдня да іх у веску прыехалі і загадалі тэрмінова збірацца. Сказалі што веску трэба будзе пакінуць на 3 дня. Гэтыя 3 дня ператварыліся ва ўсе жыцце. Яна пераехала працаваць і жыць у Гомель, яе бацькам далі жылле на Украіне не далека ад Чарнігава. Бацька там і памер, а маці памерла ўжо ў іх, у Гомелі. У Капаронке засталіся магілы іншых родзічаў. А вось зараз так і жывуць, адведваюць магілы родных па ўсяму свету . . .