Нашы назіранні
28-03-2009 Нёман: гогалі і вялікія белыя чаплі
30.03.2009 | HarrierАд старага маста да вусьця Ласасянкі. Каля +10С, з 15 да 18.30, разам з Аленай В. Першы сапраўды цёплы дзень пасьля абеду мы вырашылі правесьці на ўлоньні прыроды. І не пашкадавалі! Паміж Старым і новым мастом людзей было нашмат больш, чым птушак. Вада ў Нёмане паднялася, крайнія кусты на востраве былі залітыя, што не давала магчымасьці хавацца там на беразе качкам.
Чытаць далейДзіўная сустрэча
27.03.2009 | LunaВось гэтых клікуноў я убачыў на кукурузе разам з шэрымі гусямі і жураўлямі ў панядзелак.Назіранне было зроблена ў вёсках Ціхаволя-Тушамля,Свіслацкага раёнаЧытаць далейГрайна 26-03-2009: клікуны, жураўлі, гусі
27.03.2009 | HarrierПрыкладна па 30 хвілін у 13 і 18 гадзін. Разам з Мікалаем і Віктарам Гулінскім і Валодзей Вінчэўскім. Сёньня па дарозе ў В.Бераставіцу прыпыніліся на ТВП “Гарадзенская Сьвіслач”, больш вядомую пад назвай бліжэйшай вёсачкі Грайна. Як раз пайшоў сьнег, дзьмуў паўночны вецер, але мы не пашкадавалі! Адразу пасьля выйсьця з машыны пачулі песьні 2-3 самцоў стрынатак-чаротавак, якія пераляталі парамі недалёка ад дарогі. Гэта быў неблагі пачатак. Праз якую хвіліну нечакана пачулі ясны і гучны голас “ху-пу ху-пу”. Ад нечаканасьці нават засумневаліся – ўдод? так рана? Ці гэта магчыма? Але птушка не паленавалася пракрычаць яшчэ колькі разоў, і сумненьняў не засталося. Хто гэта быў насамрэч, я даведаўся толькі пад час чарговага сюды візыту - 29-03. Ў гэты ж час з другога боку праляцелі 8 шэрых чапляў і селі ў пакрытае вадой балота, за імі пераляцелі да дрэваў два канюха-мышалова. Раптам нешта вялікае і белае мільганула неадлёка ад дарогі бліжэй да ракі і пачуліся гартанныя гучныя крыкі, нібыта гучна ва ўвесь голас сварыліся калгаснікі. Лебедзі! Клікуны! Пакуль я наводзіў трубу, каб упэўніцца ў гэтым, Мікалай Іванавіч быў ужо амаль насупраць іх м 300 ад мяне. Большая частка балота была пад вадой – прыгажосьць! І сапраўды, гэта былі клікуны, але разам з шыпунамі. Агулам налічылі 15 клікуноў і 17 шыпуноў, па адной пары тых і другіх аддзяліліся ад асноўнага натоўпу і адляцелі ўбок. Раптам я заўважыў уверсе ладны клін і пачаў крычаць МГ, каб той здымаў, бо птушкі ляцелі не надта высока і набліжаліся – 30 шэрых журавоў міналі нас, а за імі гусі118 і 35, ладная чародка нейкіх каачк праляцела ўдалечыні, кнігаўкі такавалі над узараным кавалкам балота. Але нам трэба было адвесьці фотавыставу, і мы рушылі далей. На адваротным шляху, вечарам, лебедзі чакалі нас, і мы змаглі паздымаць іх на фоне заходзячага сонца і прыгожага неба, якое выдатна адлюстроўвалася ў вадзе. Але перад гэтым, каля в.Ярмолічы якраз за балотам нам пашчасьціла ўбачыць перашаг ў гэтым годзе белага бусла ды назіраць надзвычай вялікую групу драздоў-піскуноў, якія радком сядзелі як шпакі на правадах і навакольных дрэвах. Мае падлікі далі ўнушальную лічбу – паміж 600 і 700 птушак. Але пакуль я даставаў фоцік, яны амаль усе зьляцелі на зямлю, а іх месца занялі каля 300 шпакоў. Шчэ МГ адзначыў вялікага баклана. Пачало цямнець, і мы вымушаны былі з’ехаць. Але засталіся прыгожыя здымкі, фільмікі і моцныя ўражаньні. Я ўсё больш і больш люблю Грайна!Чытаць далейКлопаты шэрай вароны
25.03.2009 | HarrierСёньня зранку недалёка ад хаты заўважыў дзьвюх шэрых варон, якія сядзелі на старой грушы. Калі я праходзіў каля іх, адна з птушак як раз заламала (!) выступаючую з тоўстай галіны галінку см 50-60 агульнай даўжынёй. Галінка зьвесілася ўніз, але не ўпала, тады варона пачала дзяўбаць яе дзюбай як капьём, час ад часу спрабуючы адарваць. Прыкладна секунд праз 20 у яе гэта атрымалася, яна прытрымала галінку ў нагах і перахапіла дзюбай, зьляцела на зямлю, дзе зноў прыладжвалася дзюбай каб схапіць галінку зручней.
Другая варона пад час "аддзяленьня" пераскочыла і села ў см 50 ад працаўніцы, пасьля адлёту яе застался на дрэве.
Варона з галінкай адляцела м 500 і села з ёй (адпачываць?) на дах двухпавярховага дома. Працягу не бачыў.
Я заўсёды думаў, што птушкі зьбіраюць ужо апалыя галінкі дрэваў для гнёздаў, такі актыўны залом мяне ўразіў. Можа менавіта гэтай загнутай амаль паўколам канструкцыі і не хапала вароне для ўмацаваньня гнязда?
ПС Варона зьверху з фільміка, канешне, не тая, пра якую я напісаў...
Чытаць далей22-03-2008 Русота, цікавы працяг
24.03.2009 | HarrierТолькі цяпер знайшоў час, каб дапісаць свае назіраньні (пачатак гл. тут: http://www.newmediaworld.info/bird/naziranni/120)
Чытаць далейПанядзелкавы марафон
24.03.2009 | KiolkУ нядзелю выдалася адносна добрае надвор’е і мы вырашылі працягнуць начныя ўлікі соў. Як і папярэднія разы, мы працягнулі даследванне тэрыторыі заказніка “Азёры”.
На адной з кропак, на голас самца вушастай савы адгукнулася самка, таксама і касматаногі сыч, які падляцеў даволі блізка да нас і працягваў яшчэ доўга крычаць.
Чытаць далейЛёд тронулся.
24.03.2009 | RavenКак уже говорилось, на Гродненщине начался цикл экскурсий для всех желающих. Надо сказать, что на первую экскурсию 15 марта «желающих» нашлось немного. Так что экскурсию провёл сам для себя. Зато с полной уверенностью могу сказать, что все участники (точнее, участник) экскурсии остались довольны.
Чытаць далейЗдымак, які мог стаць адкрыццём…
23.03.2009 | HarrierПасьля нечаканага назірання горнай пліскі ў Беларусі, зробленага Дзянісам Кіцелем на пры канцы мінулага году (падрабязьней гл. гісторыю адкрыцця новага для нашай краіны віда тут: http://newmediaworld.info/bird/content/32 ), гарадзенскія бёдуотчары вырашылі праглядзець “старыя здымкі” – можа гэты від мы назіралі раней за берасцейскіх калег?
Чытаць далейРусота, 22-03-2009, або Дзень пустальгі
23.03.2009 | HarrierАнансаваная на нашым сайце экскурсія пачалася не вельмі ўдала: зранку па небу беглі хмары, з якіх павінен быў пайсьці сьнег. І ён пасыпаў амаль адразу, як я зьвярнуў на дарогу уздоўж Гажанкі. Але дзіўная справа! Густы сьнег з моцным ветрам не перашкодзіў спачатку 4, потым 5, а яшчэ праз хвіліну 6 кнігаўкам, якія сваім выкрутасным палётам і працяглыі крыкамі такавалі над пажухлай шматгадовай травой.
Чытаць далейСуботні марафон
22.03.2009 | KiolkУ суботу вырашыў прайсціся па месцах інтэнсіўнага пралёта птушак. Па такому надвор’ю разлічваць на шмат што не прыходзілася, але мне больш хацелася паглядзець некаторыя вядомыя і новыя мясціны. Спланаваны маршрут атрымаўся даволі доўгі.
Чытаць далей
КАМЕНТАРЫ