Нашы назіранні

  • "Белая" варона на тым жа месцы! - VIDEO

    16.10.2012 | Blackbird

    Сёння зноў назіралі леўцыстычную варону ў вусця ракі Гараднічанка на Нёмане амаль у цэнтры Горадні. 

    Яна таксама пералятала на супрацьлеглы бераг Нёмана, але і там нейкі час можна было сачыць за ёй праз трубу.

    Падаецца, што ўбачыць і зьняць яе не цяжка, калі ёсць для гэтага час.

    Першае назіранне з фоткамі тут:

    Гарадзенская белая варона

     

    Чытаць далей
  • Club200: Сапсан = Peregrine falcon

    Снимок сделан 18.09.2012 г. в 17:28 на территории ПГРЭЗ. Птица соколиной внешности (предположительно взрослый сапсан)  летела низко над лугом в западном направлении.

    Второй снимок сделан 23.09.2012 г. в 18:25 также на территории ПГРЭЗ. Каменка привлекла мое внимание необычной окраской (коричневая спина). Наши каменки со спины голубовато-серые, может это испанская (Oenanthe hispanica). Может осенью у наших птиц  другая окраска? Удалось сделать в сумерках один снимок при выдержке 1/8 сек.

    Чытаць далей
  • Испанская цапля

    13.10.2012 | AV

     Обошел сегодня несколько волмянских прудов, цапли, орланы, стаи чибисов, чаек и уток. Появились первые зимняки, летят полевые луни и обыкновенные канюки. Ничего необычного. Встретил старого знакомого и тот рассказал про испанское кольцо с серой цапли. Пока не получил его в свои руки не верил! Надо еще будет дождаться ответа с Минприроды Испании (их адрес на кольце), не верится, что птенцы оттуда долетают до Минска, да и то, что наши летят туда зимовать не верится. Вопросов много. Очень много. Не слышал никогда про испанские кольца вообще в Беларуси, есть ли хоть один возврат в БЦК?

    Чытаць далей
  • Отлов и кольцевание вальдшнепа = Ringing woodcock -VIDEO

    12.10.2012 | Harrier

     Осень. Октябрь. Belarus. Autumn. October.

    Кольцуют вальдшнепов Монгин Эдуард, Богуцкий Юрий.

    Видео  - Игорь Бышнёв

    http://youtu.be/HyKkNNg_Zi8 

    Чытаць далей
  • EuroBirdWatch-2012 у Берасці

    08.10.2012 | юрась

     

     

    Шостае кастрычніка... надвор'е не натхняе. Першы раз у Брэсце пляцоўка размяшчалася ў парку першага траўня. У іншыя гады Еўрапейскія дні праходзілі на набярэжнай(мне гэта месца больш падабалася). Мерапрыемства пачыналася ў 10 гадзін. надвор'е яшчэ неяк стрымлівалася, але людзей не было, нібы ўсё змерлі, а вось калі пайшоў дождж, яшчэ і нядрэнны, людзі стаялі і чакалі сваёй чаргі каб паглядзець першы раз у трубу ці ў бінокль і ўсёткі разабрацца якія птушыныя сябры іх атачае ў паўсядзённым жыцці. Людзі ўсіх узростаў падыходзілі панаглядаць за жыццём маленькіх сяброў, задавалі пытанні рознага характару. Такога ажыўлення і цікавасці ,вядома, я не чакаў. Мы думалі 2 гадзіны і ўсё, а атрымалася цэлых 3. Людзі не баючыся дажджу назіралі і назіралі. Самае галоўнае што ў іх была нейкая рызыка, цікавасць, эмоцыі, ды яшчэ і якія... Добра праведзены шпацыр... і таму падобныя словы выляталі з вуснаў усіх людзей...

    Чытаць далей
  • EuroBirdWatch-2012 пад Горадняй, нядзеля: Сьвіслач - амфібіі і птушкі

    07.10.2012 | Harrier

    Вялікай кампаніяй з 22 асобаў рознага ўзросту - ад 3 да 70 год, мы, як і планавалася, здзейсьнілі міні-экспедыцыю на новае вадасховішча каля в.Сьвіслач.

    Надвор'е было сухім, але ветраным.

    Перад пачаткам назіраньняў. Здымак А.В.Рыжай

    Але гэта не перашкодзіла нам убачыць міграцыю параўнальна вялікай колькасці вялікіх бакланаў, соек, вялікіх галубоў і ў меншай ступені палявых жаўрукоў, драздоў і гусей.

    Ляцяць вялікія бакланы.

    У параўнаньні з нашымі мінулымі назіраннямі, амаль не засталося вясковых ластавак, параўнальна няшмат стала чаек-рыбачак, а вось лебедзяў-клікуноў і шыпуноў значна паболела. Праляцела толькі адна група кнігавак.

    Чытаць далей
  • EuroBirdWatch-2012 у Горадні. Субота - птушкі і дождж

    07.10.2012 | Harrier

     Пагода абяцала трымацца і пасьля абеду, таму мы падрыхтаваліся да Панэўрапейскіх восеньскіх назіраньняў птушак па поўнай праграме: прыгожыя студэнткі-заолагі з 5 курса накіроўвалі на нашу пляцоўку ў парку імя Ж-Э.Жылібера ўсіх шпацыруючых. А  на пляцоўцы іх ужо чакалі трубы, біноклі, фотавыстава. Ну і птушкі, канешне!

    Хаця відаў было небагата, аднак парадавалі не толькі надзвычай прыгожыя і яркія праз трубы качкі-крыжанкі, але і шматлікія і галасістыя шпакі,і вялікая групка палявых вераб'ёў, якіяі амаль незаўважна капашыліся ў пошуках корму сярод рознакаляровых восеньскіх лістоў.

    Як заўсёды, адразу ці праз нейкі час паглядзець на нашых агульных птушак пагаджаліся і падлеткі, і сем'і з дзеткамі, і бабулі з унукамі.

    Чытаць далей
  • Ласточки vs щурки: Что бы это значило?

    04.10.2012 | Traveller

     Небольшая колония золотистых щурок, впервые гнездования которой в этом году было подтверждено на территории Гродненской области, успешно вывела потомство в трех норах в колонии ласточек-береговушек. И ласточки и щурки мирно сосуществовали друг с другом. 

    В конце июля молодые щурки вылетели из нор и объединились с родителями.

    В солнечный день 31 июля я любовался за необычайно красивыми полетами на довольно большой высоте этих птиц и вдруг заметил, что деревенские ласточки почему-то несколько раз то ли нападали, то ли таким образом общались с этими необычайными красавицами.

    На этот вопрос я ответ не знаю!
     

     

    Чытаць далей
  • Нёман у Свіслачы: новая пойма, новыя ўражаньні

    30.09.2012 | Harrier

     

     

    У мінулую сераду мы ўтрох: Андрэй Храмогін, Сяргей Саковіч і я выбраліся праверыць міграцыю на новым вадасховішчы, якое ўтварылася пасьля пабудовы т.зв. Гродзенскай ГЭС. Забягаючы магчыма нават на некалькі гадоў наперад, хачу сказаць, што гэта напэўна адзіны добры для птушак і іншых дзікіх істотаў вынік гэтай будоўлі.

    Ранейшыя здымкі для параўнаньня з тых жа мясьцінаў можна паглядзець тут:

    Наша Сьвіслач

    Дык вось, у сераду мы вырашылі прайсьці ўздоўж насыпанай углыб пашыранай поймы дамбы, дарэчы, адной з некалькіх. На самым пачатку мы былі прыемна ўражаныя пастаянным пралётам кнігавак, якія то ляцелі над вадой непасрэдна ў заходнім кірунку, то прыпыняліся на нейкі час на берагах-палетках. Групы кулікоў былі розныя – ад некалькіх да прыкладна 150 птушак, аднак ляцелі яны даволі рэгулярна праз усе 4,5 гадзіны нашага знаходжаньня там.

     

    Чытаць далей
  • Гарадзенская белая варона

    25.09.2012 | Blackbird

           Ідучы сёння ля замкавай гары на беразе Нёмана выпадкова заўважыў вельмі светлую шэрую варону. Птушка ляцела, нешта трымаючы ў дзюбе. Але хутка выраніла здабычу і падняць не змагла, бо перашкаджалі яе ж сародзічы, якія да яе далучыліся. Так птушак стала тры. Яны хадзілі разам, шукалі спажыву. Потым светлая варона аддзялілася і пераляцела на бераг ракі. Пасядзеўшы некаторы час на прыбярэжным камяні, яна ўзнялася і адляцела ў бок Каложскага парку. Мне ўдалося зрабіць некалькі здымкаў, праўда здалёк, але на іх выразна бачна розніца ў афарбоўцы птушак. Магчыма гэта была проста вельмі светлая морфа, а можа і альбінізм... Можаце параўнаць на павялічаным першым здымку. Дарэчы для мяне гэта ўжо другі выпадак падобнай сустрэчы ў Горадні за апошнія 2 гады.

    Чытаць далей