Новы рэкорд па колькасці пражытага часу ўсталяваў крывок (Haematopus ostralegus) у Нідэрландах, які паходзіць таксама з гэтай краіны.
Учора, 1 жніўня 2016 г. арнітолаг Ганс Кейзэр (Hans Keijser) прачытаў у свой тэлескоп надпіс на металічным кальцы аднаго з крыўкоў у мясцовасці Maasvlakte, што пад Ротэрдамам. Аказалася, што гэтая птушка была акальцаваная як дарослая (як мінімум тады яна была другога календарнага году жыцця) на востраве Texel (Нідэрланды) яшчэ 3 сакавіка 1972 году!
Такім чынам, час, які мінуў паміж днём кальцавання і ўчорашнім назіраннем склаў 44 гады, 4 месяцы і 29 дзён. Аднак калі памятаць пра тое, што птушка ўжо пражыла як мінімум два гады перад тым, як была акальцаваная, то узрост гэтага крыўка не менш 46 год!
Добра вядома, што алюміневыя кольцы на водна-балотных птушкам з часам сціраюцца ад частага сутыкнення з вадой. Так адбылося і ў гэтым выпадку, аднак надпіс на пашкоджаным вадой і часам кальцы атрымалася прачытаць дакладна.
Паводле Klaas van Dijk праз Bird Ringing and Bird Banding падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак крыўка на былым туліпанавым полі ў Нідэрландах – яго ж.
На гэтую тэму:
Птушкі б’юць рэкорды доўгажыхарства
Самая старая дзікая птушка ізноў прыляцела размнажацца!
Самы стары ў Свеце сярэдні кулён паходзіць з Шэтландзкіх астравоў
Палярная крычка ўсталявала новы рэкорд
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ