Водна-балотны цэнтр АПБ працягвае другі набор на он-лайн курс бёрдуотчара «Голоса птиц». Па аканчанні курса будзе нашмат лягчэй адрозніваць галасы каля 70 відаў птушак Беларусі – нават некаторых з тых, якія вельмі падобныя.
Папулярнасць назіранняў птушак расце не толькі ў нашай краіне. Адна з цікавых асаблівасцяў гэтага карыснага і цікавага хобі – пад час назіранняў птушак ёсць заўсёды куды расці і развівацца. І важнае і карыснае ўменне, якое даецца далёка не адразу – вызначэнне птушак па голасу.
Мы верым: навучыцца адрозніваць галасы птушак можа кожны і для гэтага не абавязкова патрэбны музычны слых.
Для каго гэты дыстанцыйны курс?
Гэты курс для цябе, калі ты:
- пачынаючы бёрдуотчар або няблага адрозніваеш птушак па знешніх рысах, але хочаш вывучыць і запомніць іх галасы;
- марыш навучыцца адрозніваць птушак пагаласах – нават тады, калі іх нябачна;
- хочаш развіць сваю ‘галасавую памяць’ і падняцца на новы ўзровень.
Будзем рады як выпускнікам Школ бёрдуотчара і Акадэміі бёрдуотчынга, так і новым людзям, незалежна ад узросту, прафесіі і адукацыі.
З чаго складаецца курс «Голоса птиц»?
Агульныя звесткі, якія тычацца спеваў птушак:
Як птушкі ствараюць гукі і гукавыя сігналы;
Тыпы гукавых сігналаў птушак;
Падрабязнае вывучэнне галасоў 70 відаў птушак Беларусі, для якіх важна ведаць голас.
Навучэнне:
04.08 – 01.09.2020 (па аўторках у 19:00)
- 5 тэарэтычных он-лайн заняткаў працягласцю дзве акадэмічных гадзіны (2 па 45 хвілін) з невялікім перапынкам;
- Тыднёвы доступ да відэазапісаў кожнага занятка пасля яго заканчэння;
- прэзентацыйныя матэрыялы (з убудаваным гукам), якія застануцца кожнаму.
Выкладчык курса: Сямён Левы, арнітолаг, спецыяліст па прыродаахоўных пытаннях ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны», выкладчык Школы бёрдуотчара і Акадэміі бёрдуотчынга.
Курс можна падарыць! Для тваіх сяброў і блізкіх аформяць сертыфікат-падарунак.
Падрабязнасці па коштах і запіс на курс — на сайте Водно-болотного центра АПБ.
Паводле www.ptushki.org
Здымак дроздавай чаротаўкі Уладзіміра Бондара
На гэтую тэму:
Галасы птушак з усяго Свету можна бясплатна спампаваць і выкарыстоўваць!
Прайграванне галасоў птушак можа ім шкодзіць
ENJOY THE SILENCE
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ