Дзікія птушкі дапамагаюць палепшыць самаадчуванне і ў здаровых, і людзей у дэпрэсіі

Даследчыкі з King's College London (Вялікабрытанія) вывучалі ўздзеянне назіранняў птушак на адчуванне ментальнага здароўя яго ўдзельнікаў. Усяго ў выбарцы апынуліся 1292 чалавека з Брытанскіх астравоў, кантынентальнай Еўропы, Кітая, Аўстраліі і ЗША.

Удзельнікі даследавання на працягу двух тыдняў запісвалі ацэнку свайго самаадчування ў адмысловым прыкладанні рандомна на працягу дня, таксама тады, калі яны бачылі ці чулі птушак, ці проста былі на прыродзе.

Аказалася, што ўсярэдненая ацэнка ментальнага самапачуцця была пазітыўна звязана з адзначаннем дзікіх птушак. Або з назіраннямі за імі, або з іх галасамі ацэнка ‘упарта’ павялічвалася.

Прафесар Andrea Mechelli, які займаецца ранняй дапамогай пры ментальных захворваннях у King's College London, сказаў: "Мы павінны стварыць і падтрымліваць навакольнае асяроддзе, асабліва ў гарадах, дзе дзікія птушкі будуць пастаянным яго элементам. Каб мець адпаведную папуляцыю птушак, патрэбны расліны, між іншага, дрэвы. Таму неабходна падтрымліваць усю (прыродную) экасістэму ўнутры нашых гарадоў.”

Акрамя гэтага даследаванне паказала, што перавагі ‘заўважання птушак’ (experiencing birds) выразна праявіліся ў людзей у дэпрэсіі таксама, як і ва ўдзельнікаў даследавання без ментальных праблем. Гэта было прызнана значным дадатковым вынікам, таму што звычайна тое, што дапамагае ‘людзям агулам’ не дапамагае паправіць самаадчуванне людзям з праблемамі (з дыягназаваным праблемным станам).

Каб лепш растлумачыць ‘моц птушак’ для лекавання дэпрэсіі, праф. Michelli дадаў: "Мы ведаем, што фізічные практыкаванні паляпшаюць самаадчуванне ва ўсіх. Аднак надзвычай цяжка матываваць чалавека ў дэпрэсіі рабіць нейкія практыкаванні. А вось (візуальны ці слухавы) кантакт з птушкамі навокал значна лягчэйшы.”

Незалежная фундацыя для працаўнікоў мастацтва Nomad Projects дапамагала King's College London стварыць прыкладанне для даследавання. Michael Smythe, прадстаўнік фундацыі, падкрэсліў значную патэнцыйную ўзаемасувязь паміж праблемамі самаадчування і доступам чалавека да прыроды.

Adrian Thomas, аўтар кнігі RSPB Guide to Birdsong, сказаў: "Некалі спевы птушак былі натуральным фонам (soundtrack) для ўсіх людзей на працягу ўсяго жыцця і я думаю, што гэта нейкім чынам запісана глыбока ў нашай псіхіцы. Птушыныя спевы асацыююцца з вясной, аднаўленнем жыцця і надыходам добрых часоў. І гэта адна з прычын, чаму нам неабходна звярнуць увагу на крызіс са знікненнем прыроды навокал нас і зрабіць усё, каб прырода не змоўкла”.

Даследчыкі лічаць, што урачы могуць рэкамендаваць пацыентам, якія адчуваюць дэпрэсію, наведваць месцы з багаццем птушак, таксама як і людзям з іншымі ментальнымі праблемамі. У сувязі з гэтым, аўтары публікацыі таксама падкрэсліваюць неабходнасць аховы прыроды і захавання біяразнастайнасці.

Крыніца: Hammoud R. et al. 2022. Smartphone-based ecological momentary assessment reveals mental health benefits of birdlife. Scientific Reports. DOI: https://doi.org/10.1038/s41598-022-20207-6

Паводле www.birdguides.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымак яго ж

 

 

На гэтую тэму:

У Шатландыі тэрапеўты пачалі прапісваць пацыентам бёрдуотч!

Назіранні за птушкамі неабходныя для нашага душэўнага здароўя

Маладым людзям не хапае зносінаў з прыродай

Для дзетак і падлеткаў тэлебачанне і відэагульні больш важныя за захаванне навакольнага асяроддзя