
Антрапагенны шум павялічваецца, змяняючы прыроднае гукавое асяроддзе і гэта вядзе да заўважнага павелічэння ўзроўню навакольнага шуму, што можа абцяжарваць дзікім жывёлам выкарыстанне сваіх сэнсарных сістэмаў. Папярэднія даследаванні паказалі, што шум уплывае на паляванне начных драпежнікаў, але ўсё яшчэ мала зразумела што адбываецца па меры таго, як яны дараслеюць.
У даследаванні былі выкарыстаныя шэрыя кугакаўкі (Strix aluco), якія звычайна палююць у выключна начны час і таму для вызначэння месцазнаходжання здабычы выкарыстоўваюць слых. Птушак аб’ядналі ў групы дзвюх узроставых катэгорый. Совы былі народжаныя ў дзікіх умовах, а потым выгадаваныя ў няволі. Улетку 2021 года 19 асобін утрымліваліся паасобку ў вальерах цягам перыяду іх поўнага дараслення з часу, калі яны цалкам аперваюцца і ўжо здольныя лятаць (прыблізна ў 22-28 дзён) да прыблізна 10-11 месяцаў, калі іх выпусцілі назад у іх прыродную папуляцыю ў Skaraborg у Швецыі.
Эксперыменты праводзіліся ўначы, калі не было ветру і дажджу, з запісамі дарожнага шуму і без шуму (як кантроль) з адпаведнымі паўторамі.
Вынікі даследавання выявілі моцны ўплыў шуму на распазнаванне гукаў ад жыццядзейнасці і перамяшчэння здабычы. Вынікі даследавання кугакавак абодвух узроставых груп паказалі, што шум зніжае ступень вызначэння месцазнаходжання здабычы, а таксама павялічвае час, патрэбны для гэтага. Шум перашкаджаў ўсім птушкам незалежна ад іх узросту, пры тым імавернасць распазнавання месцазнаходжання здабычы была вышэй у соваў 90-дзённага ўзросту ў параўнанні з кугакаўкамі 50-дзённага ўзросту.
Крыніца: Orlando J. et al. 2025 Experimental Exposure to Noise Affects Hunting Behavior Already From a Young Age in a Nocturnal Acoustic Predator. Ecology and Evolution 15:10 https://doi.org/10.1002/ece3.72171
Паводле https://onlinelibrary.wiley.com падрыхтавала Марыя Кліменцьева
Здымак Дзьмітрыя Вінчэўскага
На гэтую тэму:
Наш шум сур’ёзна перашкаджае птушкам чуць адна адну
Птушкі змяняюць час сваіх спеваў з-за працы аэрапарта
Людзі перашкаджаюць птушанятам чуць бацькоў
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ