Шмат гадоў птушак лічылі надзвычайна вернымі сваім партнёрам. Аднак пасля таго, як была апісана структура ДНК і ў апошнія дзесяцігоддзі адбыўся сапраўдны выбух разнастайных генетычных даследаванняў, аказалася, што рэчаіснасць моцна адрозніваецца ад гэткіх уяўленняў. Цікавыя аргументы на карысць змены старых поглядаў далучылі навукоўцы з Інстытуту Макса Планка (Германія).
Каманда даследчыкаў на чале з д-рам Вольфгангам Форстмайерам (dr Wolfgang Forstmeire), нядаўна адкрыла ген, які ўжо атрымаў назву “ген Казановы”. Генетыкі сцвярджаюць, што актыўнасць гэтага гену ў птушак мае моцны ўплыў на вернасць альбо нявернасць партнёру ў яго носьбітаў. Цікава, што яго ўздзеянне мацнейшае на самак, чым на самцоў.
Нямецкія даследчыкі праверылі на працягу 8 гадоў больш за 1500 зебравых амадын (Taeniopygia guttata) каб зразумець прычыну сямейных здрадаў для самак. Атрымалася, што імавернасць здрады большая ў тых птушак, бацькі якіх таксама дапускалі здрады. Арнітолагі звярнулі ўвагу, што калі для самцоў здрада перад усім нясе карысці (больш патомкаў, якія перададуць далей іх гены), то для самак не ўсё так адназначна. Падмануты партнёр можа перастаць карміць самку і яе патомства. Паводле навукоўцаў, страты, да якіх прыводзіць “ген Казановы” у самак збалансоўваецца карысцямі, якія той жа ген прыносіць самцам.
Крыніца:
Forstermeier W., Martin K., Bolund E., Schielzeth H., Kempenaers B. 2011. Female extrapair mating behaviour can evolve via indirect selection on males. Proceedings of the National Academy of Sciences.
Здымак з www.efinch.com
Паводле www.birdwatching.pl падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
На гэтую тэму:
Знойдзена самая сексуальная птушка ў Свеце
Канфлікт палоў і яго незвычайнае рашэнне ў качак
Кветкі і салодкія прысмакі прыцягваюць самак
Разумнейшыя самцы птушак маюць больш шанцаў у самак
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ