Я ўжо пісаў ТУТ раней пра цудоўныя, хаця і не вельмі старыя яліны ў мястэчку Канюхі. У савецкі час іх пасадзілі перад школай , клубам і сельсаветам і цяпер тут рай для розных птушак.
Па-першае, у іх зручна хаваць гняздо, па другое, з іх выступаючых ва ўсе бакі і на рознай вышыні галін зручна спяваць, па трэцяе, навокал хапае ежы і для насякомаедных відаў, і для насеннеедных. Ну і матэрыялу для гнёздаў, вядома.
Адны з насельнікаў гэтых ялін - чорнагаловыя шчыгелы (Carduelis carduelis). Яны пастаянна спявалі на розных дрэвах - яно і зразумела, яліны знаходзяццца побач адна з адной і самцам прыходзіцца спяваць кожны са сваёй. Каб нагадаць іншым, што менавіта ў гэтай усё ўжо занята)
Думаю, што шчыгелаў там ад 3 да 5 пар. Адна з пар заканчвала пабудову гнязда. Калі больш дакладна, гняздо ўжо было збудаванае і адна з птушак ужо сядзела ў ім, а другая пры нас адляцела метраў 20 да будынка школы, дзе з хвіліну збірала ля фундаменту параўнальна вялікія кавалкі старога павуціння. Зразумела, што яно адразу пайшло на "аддзелку" гнязда)
Бераставіччына, 04-05-2021
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
__________________________
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Lighty - 10.05.2021 - 16:08
Ваў, нават жамяра атрымалася!
Ваў, нават жамяра атрымалася!
Iouri - 11.05.2021 - 12:47
Красавчик!
Красавчик!
sirota - 11.05.2021 - 17:04
Очень красивая птица. Жаль,…
Очень красивая птица. Жаль, пока еще не встретилась ни разу.