Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Рудахвостка-чарнушка і бузіна: Кушаю як лескі

Хаця большасць рудахвостак-чарнушак (Phoenicurus ochruros) даволі адкрыта прылятае есці ягады чорнай бузіны, але ёсць некаторыя птушкі (ці птушка?), якія дзейнічаюць вельмі асцярожна, да гронак з ягадамі прабіраюцца знутры куста і ў гэтым вельмі падобныя да лесак, якія дзейнічаюць дакладна таксама.

З чым гэта звязана сказаць цяжка. Або з індывідуальным досведам, які не адепачуваць сябе дастаткова ўпэўнена каб есці ягады адкрыта, або з канкрэтнай сытуацыяй вакол кустоў бузіны. А можа гэта і нейкая камбінацыя першага і другога.

Вось так выглядае 'звычайнае' спажыванне бузіны рудахвосткамі, а ніжэй на здымках - са схованкі сярод лістоў.

Гродна, 04-09-2021

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары

У адным з каментараў я казаў, што ягады чорнай бузіны багатыя шматлікімі карыснымі рэчывамі, і дапамагаюць вызваліцца ад унутраных паразітаў. Вось птушачкі з задавальненнем ядуць іх. Бачыў, як сініцы зімой дзяўблі ягады абляпіхі - таксама карыснай ягады для ўсіх. Цікавы фотарэпартаж.

Дзякуй! Наўрацці яны ведаюць пра карысць - самая даступная зараз ежа, якая нікуды не адлятае і не адбягае і за якой не трэба ганяцца, каб з'есці)