Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Вясновая песенка і крапіўнік-мышка

крапіўнік

Дакументацыйныя здымкі і відэа

Вада ў Нёмане моцна ўпала за апошні тыдзень і шматлікія кусты-пасынкі вяза на заваленным валунамі аснаванні набярэжнай сталі цалкам даступныя - апынуліся 'на сушы'. Хутчэй за ўсё гэта і стала асноўнай прычынай таго, што адзін з крапіўнікаў (Troglodytes troglodytes),  якія зімавалі тут, вырашыў дэтальна іх даследаваць. Я стаў сведкам гэтага, бо як раз быў недалёка ад яго на набярэжнай, але вышэй і зусім не перашкаджаў.

Пачалося ж усё нечакана: крапіўнік, як гэта бывае з імі амаль заўсёды, з'явіўся невядома адкуль, сеў невысока на адной з вязавых галінак і ... заспяваў! Гэта было тым больш дзіўна, што раніца выдалася пахмурнай і даволі халоднай. А вось далей усё было чакана: птушка літаральна шмыгала паміж валунамі як мышка, хутка даследавала аснаванне амаль кожнага куста і лісце, якое рака, калі сыходзіла, прынесла і заставіла тут:

Даволі хутка я стаў паспяхова адгадваць, дзе крапіўнік пакажацца з-за валуна ў наступны раз. Ён быў у руху амаль увесь час і яшчэ і таму, а не толькі памерамі і карычнева-рыжай афарбоўкай нагадваў маленькага грызуна. Але былі і адрозненні: зрэдку ён трашчаў (пэўна прыцягваў да сябе ўвагу гаспадароў-суседзяў = іншых крапіўнікаў), а таксама часам узлятаў невысока, на паўметра, на галінкі і аглядваў наваколле. Тое ж рабіў і з некаторых, цалкам акрытых, валуноў. 

Нейкія безхрыбетныя знаходзіліся і хутка з'ядаліся, але напэўна іх было няшмат. Бо за некалькі хвілін мы з крапіўнікам пераадолелі ўздоўж лініі вады адлегласць метраў у 80 ад месца, дзе ён заспяваў. Іншыя крапіўнікі яго або не бачылі, або іх тут ужо не было. А птушка яўна працягвала пошукі ежы і пасля таго, як мае пальцы замёрзлі і я вырашыў прыпыніць сваё назіранне.

Гродна, 22-03-2024

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары