Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Вялікія савукі на Гараднічанцы: I had a dream, ч.І

вялікі савук

Пачатак. 

Дакументацыйныя здымкі

Наўрацці можна сказаць, што я забыўся пра тое, як у 2016 годзе перапосціў на сайце цікавае назіранне пра ратаванне вывадку вялікіх савукоў (Mergus merganser) на Гараднічанцы. Тады (а хутчэй за ўсё і ў папярэднія гады) самка загнездавала ў дупле старога ясеня ў парку Жылібера, прывяла качанят да рэчкі, дзе каля яе падземнага (у трубе) участку і пачаліся праблемы.

Але сам я не бачыў, каб самка выплывала з Гараднічанкі з малымі ў Нёман, а вось адваротныя сітуацыі - заплыў з Нёмана ў Гараднічанку, назіраў. І калі мінулай вясной здалёк назіраў за жыццём пары зімародкаў на гэтай рэчцы і ўбачыў як недалёка ад норкі зімародкаў прываднілася самка вялікага савука, успомніў пра іх (магчымае) гнездаванне недзе параўнальна побач. 

Самка з цяжкасцю прабіралася супраць плыні паміж камянямі, галінамі дрэваў і нейкім будаўнічым смеццем амаль пешшу з-за неглыбокай вады, час ад часу апускаючы галаву пад ваду каб выглядзець магчымую здабычу. Разлік быў лагічны - калі б рыба заўважыла б яе і стала б уцякаць, супраць плыні ёй было б гэта цяжка зрабіць, а па плыні яна б тым больш трапіла б у дзюбу самкі. У больш глыбокіх месцах - дзе гэта мела сэнс - самка нырала. Тым не менш, параўнальна вялікія памеры качкі ператваралі яе ў хутчэй нязграбную ў параўнанні з шырынёй Гараднічанкі тут.

Пры мне самка нічога не злавіла і адляцела абодва разы некуды ўверх па плыні. А ў мяне ўзнікла мара - убачыць, як яна будзе выводзіць малых на Нёман. Я нават паспрабаваў знайсці магчымае месца гнездавання на рэчцы да яе выцякання з трубы пад плошчай, але ні тоўстага дрэва з дуплом адпаведнага памеру, ні былой бабрынай нары з выйсцем над вадой (савукі гняздуюць або ў дуплах, або ў норах) не знайшоў. Я нават двойчы сядзеў у чаканні магчымага прылёта самкі з боку парка Жылібера ў надзеі ўбачыць, як яна адтуль прыляціціь шукаць ежу на Гараднічанку, але марна.

07 і 13-04-2025 Гродна

Працяг будзе

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі