У гэту суботу выдалася магчымасць трошкі пападарожнічаць па Гарадзенскай вобласці, узброіўшыся трубой і біноклем я рушыз за птушкамі, але болей атрымалася назіраць цікавых краявідаў і мясцінаў, чым птушак.
Маё падарожжа пачынаецца з невялічкага ціхага мястэчка ў Ваўкавыскім раёне - Воўпа, якое ўпершыню згадваецца ў 1492 годзе.
Старых будынкаў амаль не засталося, але дух даўніны прысутнічае на ціхіх вулачках Воўпы. |
Як гэта не дзівосна, але праз мястэчка працякае невялічкая рачулка Ваўпянка. |
Адразу за ўскрайкам пачынаецца цікавы луг. |
Але і сюды дабраліся трактары(. Яскравы прыклад, неўстойлівасці сельскагаспадарчых монавідавых сістэм ў параўнанні з прыроднымі. |
Трошкі бёдуотча. |
Пасля мы завіталі ў цікавае мятсэчка Яблынова (Мастоўскі р-н), дзе знаходзяцца рэшткі касцела 18 ст. і зусім незаўважныя рэшткі маёнтка і парка Яблыношскіх. Цікавы артыкул пра гэту мясціну вы можаце прачытаць тут. |
Пасля расповядаў пра ачышчальныя сажалкі Скідальскага цукровага завода я не мог не завітаць туды. Што за здзіўленне было, калі я пабачыў такі неверагодны колер вады. Пра пах можна толькі маўчаць. |
Птушак было не шмат, у асноўным лыскі, крыжанкі і некалькі ныркоў-сівакоў, чубатых ныркоў, таксама нейкая цікавая маладая коўра, большая за малую, болей падобная да чырванашыйнай. З кулікоў пераважваюць кулікі-перавозчыкі і кулікі цякуны, таксама пачуў куліка-чарняка і некалькі кнігавак. |
Сажалкі, даволі цікавыя мясціны, асабліва напэўна па вясне і ў восень. |
На гэтым мая вандроўка скончылася, пакінуўшы прыемную стому, яскравыя карцінкі і пахі. |
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 02.08.2009 - 12:58
2Kiolk Вада і праўда ўражвае
2Kiolk
Вада і праўда ўражвае сваім колерам...
А дзе ж здымкі птушак, асабліва цікавай і невызначанай коўры? Калі здымач мае аптычны зум не больш за 3 або 4, можна рабіць добрыя тэхнічныя фоты праз трубу. Або фільмікі - што яшчэ лягчэй, а потым выбіраць найлепшыя кадры і разглядаць дэталі для вызначэньня. Паказаць "азы" дыджыскопінгу магу ў любы момант -я без яго ўжо не ўяўляю ніводнай экскурсіі на птушак.
АV (госць) - 02.08.2009 - 22:28
Дзякуй за Яблынава, я такога
Luna - 02.08.2009 - 23:11
In reply to Дзякуй за Яблынава, я такога by АV (госць)
Да,пахі там не вельмі,адчуў
Да,пахі там не вельмі,адчуў на сабе калі быў праездам там месяц назад