Сокал-Пустальга LIVE-2023: Брэст, Беларусь ::: Kestrels nests LIVE-2023: Brest, Belarus 14-ы сезон :: 14th season

Kestrel nestlings, See you next season!

 
5 6
27-04-2023 29-04-2023 30-04-2023 02-05-2023 04-05-2023 06-05-2023
 
Nestling-first Chick-second Nestling-third Nestling-fourth Nestling-fifth Nestling-sixth
30-05-2023 30-05-2023 30-05-2023 31-05-2023 01-06-2023 03-06-2023
         

Comments

Зранку холадна, хаця сонца свеціць у другую нішу. Самка галодная і пакрыквае на самца, які сядзіць у нішы недалёка ад яе. Самец усё той жа, малады - гл. папярэчныя чорныя палоскі на рулявых пёрах (на хвасце):

птушкі

А самец з другой нішы аказваецца малады, птушка другога году жыцця: на рулявых ёсць чорныя папярэчныя палоскі, якіх у дарослых, старэйшых самцоў, не павінна ўжо быць:

птушкі

Абедзьве самкі шмат часу праводзяць у гнездавых нішах.

Самец заляцеў у другую нішу, пастаяў у меншай гнездавой ' ямцы', але пашыраць-паглыбляць яе перадумаў і адляцеў.

птушкі

У абодвух гнездавых нішах ужо гатовыя гнездавыя ямкі. У першай добра бачна адну, у другой - нават 2. Зразумела, што яны яшчэ будуць паглыбляцца-пашырацца перад пачаткам адкалдкі яек, але яўна будуць выкарыстаныя па прызначэнні як месца знаходжання яек.

птушкі

птушкі

птушкі

Визуальное наблюдение, сегодня около 12:35. В гнезде 2 - спаривание, после самец перелетает из гнезда 2 на крышу дома, на которой сидит самка из гнезда 1. Посидев рядом с самкой из гнезда 1, самец перелетает в гнездо 1. Летающий над домом в этот момент второй самец атакует самца 1. Позже, около 15:30, наблюдал спаривание самца и самки из гнезда 1 на крыше дома, после чего самец перелетел в гнездо 2. Таким образом, один и тот же самец спаривался с с самкой из гнезда 1 и самкой из гнезда 2. Полигиния!

Пара, гнездо 1.

Цікавая і нават павучальная гісторыя адбылася на абодвух нішах пасля абеду. У 14:10 у першай нішы самка сустрэла прылёт пустога самца, пабегала па нішы, пакрычала і села чакаць. У 14:14 не вытрымала, зляцела і амаль адразу вярнулася з паловай палёўкі (у гэты ж час тая ж самка (?) спрабавала адабраць палову палёўкі у самца, які заляцеў з ёй у другую нішу, а яна заляцела адразу за ім).

птушкі

птушкі

птушкі

А вось скрыншот з іншым самцом на другой нішы:

птушкі

Не паспела яна пачаць есці гэтую 'адабраную' здабычу, як прыляцеў 'свой' самец з паловай палёўкі! Аддаць не аддаў, бо ўбачыў, што самка мае што есці)))

птушкі

птушкі

птушкі

Ну і далей яны заляталі ў нішу - адляталі з яе са сваім палавінкамі грызуна, пакуль самка адляцела з ежай, а вярнулася і чысціла дзюбу ўжо без яе)

У другой нішы таксама аказалася пара, хаця спачатку было бачна толькі самца. Самка аказалася ў 'сляпой зоне' пад камерай.

птушкі

Потым самец спрабаваў капаць гнездавую ямку, але керамзіт пэўна прымёрз да бетону і ў яго нічога не атрымалася, ды і жаданне пэўна хутка знікла.

птушкі

птушкі

Так і ёсць  - любая самка пасля выбара самца (з нішай) стараецца сама не паляваць. Яе павінен забяспечваць ежай яе самец. 

Хаця сёння і самцы, і самкі час ад часу паказваліся і сядзелі і ў першай, і ў другой гнездавой нішы, здаецца, што самка з першай праводзіць усё больш часу ў ёй і зноў начуе. А гэта хутчэй за ўсё сведчыць, што яна раней за другую самку адкладзе першае яйка. 

птушкі

птушкі

птушкі

птушкі