- 18.09.2017 - 17:41 | HarrierГарадзкое жыццё – цяжкае выпрабаванне для маладых птушак. Аднак калі яны дажывуць у горадзе хаця б да году, то яны менш успрыімлівыя да стрэсу – да такіх высноваў прыйшлі навукоўцы з універсітэту Лунда (Швецыя).
- 18.09.2017 - 13:38 | Harrier
Ужо ў 16-ты раз Гродзенскае абласное аддзяленне ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ) запрашае гарадзенцаў з любым узроўнем падрыхтоўкі, і асабліва сем’і з дзеткамі і падлеткамі, далучыцца да ПанЕўрапейскіх дзён назіранняў за птушкамі, якія ў апошнія гады адначасова адбываюцца ў 40 краінах нашага кантыненту.
- 17.09.2017 - 01:24 | HarrierДзьве птушкі, якія выглядаюць для нас таксама, але спяваюць вельмі розныя песні якія не распазнаюць як “свае”, павінны лічыцца рознымі відамі – гэта, як і спіс магчымых новых відаў, прапануе новае даследаванне.
- 15.09.2017 - 15:07 | HarrierЦі жвночы палавы гармон – эстраген – павялічвае ўспрымальнасць самак да адмысловых сігналаў іх патэнцыйных палавых партнёраў- самцоў? На гэтае пытанне спрабавалі знайсці адказ навукоўцы з Йельскага ўніверсітэту (ЗША), праводзечы доследы на самках дамовага вераб’я (Passer domesticus).
- 12.09.2017 - 22:50 | Harrier
Канешне, не ўсе амерыканцы – бёрдуотчары. Аднак існуе вельмі вялікая імавернасць таго, што нават такія людзі маюць як мінімум аднаго ці больш аматараў назіранняў птушак сярод сваіх крэўных ці знаёмых – паводле дадзеных US Fish and Wildlife Service, у Штатах 47 мільёнаў бёрдэраў! Менавіта яны трацяць штогод у сярэднім 15 мільярдаў даляраў на паездкі “за птушкамі” і яшчэ 26 мільярдаў на прыстасаванні для назіранняў. Служба лесу ЗША (US Forest Service) прагназуе, што колькасць бёдуотчараў у гэтай краіне павялічыцца ажно на 33% паміж 2008 і 2030 гадамі!
- 11.09.2017 - 17:55 | Harrier
Качкі-огары (Tadorna ferruginea) гняздуюць на поўнач ад Гімалаяў, аднак зімуюць на поўдзень ад Тыбецкага плато прыкладна на ўзроўні мора. Для таго, каб трапіць на месцы зімоўкі і назад, яны вымушаны ляцець над Гімалаямі. Мінімальна магчымая тут для палёту вышыня сягае 4 тысяч метраў і канцэнтрацыя кіслароду на падобных вышынях напалову меншая, чым на нізінах.
Навукоўцы з універсітэту Экзэтэр (Exeter) выкарысталі спадарожнікавыя перадатчыкі, каб адсачыць сапраўдныя шляхі пералёту птушак праз Гімалаі і вышыні, якія яны паконваюць пад час іх.
- 08.09.2017 - 19:03 | HarrierДарогі па розных прычынах нездарма лічацца адной з пагроз для біяразнастайнасці. Тыя жывёлы, якія адважваюцца перасячы іх, часта становяцца ахвярамі аўтамабільнага ці іншага руху. Аднак яшчэ да нядаўняга часу лічылася, што ў адрозненне ад прадстаўнікоў іншых таксонаў, дарогі не аказваюць значнае ўздзеянне на птушак таму, што яны могуць пералятаць іх на бяспечнай вышыні.
- 08.09.2017 - 14:58 | HarrierНе толькі тыя віды птушак, якія мігрыруюць на вялікія адлегласці, маюць унутраны магнітны компас каб арыентавацца ў прасторы. Новае даследаванне, зробленае навукоўцамі з універсітэту Лунда (Швецыя) паказала, што непералётныя птушкі таксама могуць выкарыстоўваць магнітныя палі Зямлі для арыентацыі.
- 04.09.2017 - 16:32 | Harrier
У мінулую суботу ўжо ў 14-ты раз адбыўся Адкрыты чэмпіянат Беларусі па спартовай аррніталогіі, ў якім удзельнічалі 11 каманд на тэрыторыі 4 абласцей нашай краіны. З новым рэкордам- ажно 126 відаў – перамагла каманда "Тwix", якая стратавала ў Камянецкім раёне Берасцейшчыны і ў склад якой ўваходзілі дзве пары-сям’і (Сямён Левы і Анжэла Журавель і Андрэй і Марына Абрамчукі), што дало магчымасць так арыгінальна назваць яе. Папярэдні рэкорд – 121 від птушак, адзначаных на працягу 12 гадзін - быў усталяваны толькі год таму адразу двума камандамі.
- 30.08.2017 - 18:27 | Harrier
Незвычайнае адкрыццё атрымалася зрабіць дзякуючы таму, што арланы-белахвосты (Haliaeеtus albicilla) былі пазначаны крыламеткамі. Васьмігадовы самец па мянушцы Turquoise Z увесь гнездавы сезон лятаў паміж двума гнёздамі, якія знаходзіліся ў мясцовасцях Angus і Fife на адлеласці каля 30 км адно ад другога і паспяхова падняў на крыло птушанят на абодвух.
- 22.08.2017 - 22:52 | Harrier
Цяпер наведаць знакаміты ў Беларусі і за яе межамі заказнік “Ельня” стала яшчэ цікавей – нядаўна тут была збудаваная самая вялікая у Беларусі і найлепш падрыхтаваная для назіранняў за птушкамі драўляная двухпавярховая вежа-альтанка, зробленая паводле чарцяжоў нашых калег з Польскага таварыства аховы птушак (РТОР). Але акрамя яе, з’явілася тут і іншая экатурыстычная інфармацыйна-рэкрэацыйная інфраструктура.
- 16.08.2017 - 17:24 | HarrierЗапрашаем на чарговую Гонку за птушкамі (Birdrace)! Каб зарэгістраваць сваю каманду, дашліце заяўку з наступнымі звесткамі ў Сакратарыят АПБ да 18.00 пятніцы, 1 верасня на info@ptushki.org з копіяй на Harrier@tut.by :
- 13.08.2017 - 18:02 | HarrierКамандзе шведзкіх даследчыкаў упершыню атрымалася ўбачыць, як птушкі, якія актыўна машуць крыламі, могуць эканоміць энергію пад час такога палёту. Біёлагі з універсітэту Лунда на прыкладзе каўкі (Corvus monedula) паказалі, што гэтыя птушкі мінімізуюць спажыванне энергіі пад час набору вышыні, таму што махавыя першай ступені на іх крылах утвараюць пад сабой некалькі невялікіх завіхрэнняў паветра замест аднаго вялікага – як меркавалі раней.
- 09.08.2017 - 23:06 | HarrierПад час прагулкі ўздоўж сажалкі ў невялікім японскім горадзе два браты- аматры палеанталогіі зрабілі нечаканае адкрыццё- яны знайшлі самыя старыя скамянелыя парэшткі птушкі для краіны. Акрамя гэтага аказалася, што гэта яшчэ не апісаны для навукі від .
- 08.08.2017 - 18:45 | HarrierЖывёлы з “камуфляжнай” афарбоўкай могуць выбіраць найлепшыя месцы, дзе яны хаваюцца, адпаведна са сваім індывідуальным знешнім выглядам – пра гэта кажа нядаўняе даследаванне, апублікаванае у часопісе Nature Ecology & Evolution.
КАМЕНТАРЫ