Звычайна раз на два гады ў нас атрымліваецца падрыхтаваць канферэнцыю Гродзенскага абласнога аддзялення так, што на яе не сорамна запрасіць усіх аматараў назіранняў за птушкамі не толькі з Беларусі, але і з-за яе межаў. Сёлета канферэнцыя адбудзецца ў суботу-нядзелю 25-26 лютага ў гасціннай гімназіі №1 імя акадэміка Я.Карскага. Самае цікавае пра назіранні, вывучэнне і ахову птушак Беларусі і не толькі будзе папулярна прадстаўлена ў нас аўтарамі даследаванняў. Не забывайма і пра магчымасць паразмаўляць з самымі цікавымі арнітолагамі і бёдуотчарамі нашага рэгіёну – запрашаем да сябе, бо сапраўды варта! Падрабязная праграма ніжэй.
Гродзенскае абласное аддзяленне
грамадcкай арганізацыі
“Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ)
Праграма
канферэнцыі “Птушкі штодня”,
прысвечанай памяці Георгія Васільевіча Гулеўскага (1941-2017)
Уваход і ўдзел у канферэнцыі вольны
Гімназія №1 імя акадэміка Я.Карскага, пр-т Янкі Купалы, 82, г.Гродна
25 лютага, субота
9.00-10.00. Рэгістрацыя ўдзельнікаў
| 
			 10.00-10.10  | 
			
			 Адкрыццё канферэнцыі.  | 
		
| 
			 10.10-10.35  | 
			
			 “Падзел экалагічных нішаў паміж арланам-белахвостам і арлом-маркутом” – к.б.н. Уладзімір Іваноўскі (АПБ, Віцебск)  | 
		
| 
			 10.35-11.00  | 
			
			 “Новыя метады даследавання пугача і іх вынікі на Любліншчыне (”LIFE13 NAT/PL/000060”) – Sylwester Aftyka, Janusz Wójciak (Lubelskie Towarzystwo Ornitologiczne, Люблін))  | 
		
| 
			 11.00-11.25  | 
			
			 “Птушкі на нашых сметніках”- к.б.н. Ірына Самусенка (НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах, Мінск)  | 
		
| 
			 11.30-11.50  | 
			
			 Каманднае маляванне ўдзельнікамі канферэнцыі Птушкі 2017 году з завязанымі вачыма.  | 
		
| 
			 12.00-12.30  | 
			
			 Перапынак на каву і гарбату. Кулінарыя гімназіі.  | 
		
| 
			 12.30-13.00  | 
			
			 Афіцыйная частка. Справаздача Савета аддзялення і Рэвізійнай камісіі за 2016 год і план дзейнасці аддзялення на 2017 год.  | 
		
| 
			 13.00-13.25  | 
			
			 “Дубальты на Падляшшы: чым гэтыя кулікі здзівілі нас за 4 гады тэлеметрычнага сачэння” - Michał Korniluk (Natura International Polska, Беласток)  | 
		
| 
			 13.25-13.50  | 
			
			 “Чайкі Беларусі: вызначэнне ў палявых умовах” – Аляксандр Вінчэўскі (АПБ, Мінск)  | 
		
| 
			 14.00-14.50  | 
			
			 Перапынак на АБЕД. Кулінарыя гімназіі.  | 
		
| 
			 15.00-15.30.  | 
			
			 Прэм’ера дакументальнага фільма “SpringStruck” – прадстаўляе аўтар Дзьмітры Якубовіч (Film Studio "Aves", Гродна)  | 
		
| 
			 15.30-15.55  | 
			
			 “Самыя цікавыя назіранні птушак на Гарадзеншчыне ў 2016 годзе” – Дзьмітры Вінчэўскі (сайт “Птушкі штодня” / Клуб200 АПБ, Гродна)  | 
		
| 
			 15.55-16.20  | 
			
			 “Гнездаванне Сеўкападобных на паплавах Прыпяці” – Яўгенія Лучык (НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах, Мінск)  | 
		
| 
			 16.20 -16.50  | 
			
			 Перапынак на каву і гарбату. Кулінарыя німназіі  | 
		
| 
			 16.50-17.15  | 
			
			 “Птушкі паўвострава Ямал” – Дзяніс Кіцель (Birding Belarus, Маларыта)  | 
		
| 
			 17.15-17.40  | 
			
			 “Поплаўныя луні з захаду і ўсходу Беларусі: ці ёсць адрозненні ў трасах міграцыі і месцах зімоўкі ў Афрыцы?” – Дзьмітры Вінчэўскі (Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ, Гродна)  | 
		
| 
			 17.40-17.55  | 
			
			 “Гнездаванне белых буслоў у Гродзенскім заапарку“ – Віталь Гуменны (Гродзенскі заапарк, Гродна)  | 
		
| 
			 17.55-18.10  | 
			
			 Падвядзенне вынікаў канферэнцыі.  | 
		
| 
			 19.00-23.00  | 
			
			 Урачыстая вячэра для паўналетніх сябраў АПБ і гасцей канферэнцыі. Кошт - 25 руб. або 50 zl.  | 
		
У праграме магчымыя змены – сачыце на www.birdwatch.by
Дзякуем за лагістычную падтрымку сайту “У Беларусь – без візы!” www.przepustkanabialorus.pl
Перад пачаткам канферэнцыі будуць адкрытыя
персанальная фотавыстава Дзьмітрыя Якубовіча “Нашы вядомыя і невядомыя птушкі”
і мемарыяльная фотавыстава “Прырода на здымках Жоржа Гулеўскага (1941-2017)”
КАНТАКТ з АРГКАМІТЭТАМ: Андрэй Храмогін: маб. +375 336-240893
Дзьмітры Вінчэўскі: тэл. (0152) 730-118, маб. +375-336-887589 , Э-пошта: harrier@tut.by
Віталь Гуменны: маб. +375-292- 842391, Э-пошта: calamita@mail.ru
Для іншагародніх магчымы бясплатны начлег у сябраў АПБ з Горадні – звязвайцеся з намі загадзя !
Калі ў Вас ёсьць магчымасць і жаданне дапамагчы ў арганізацыі і правядзенні канферэнцыі, звязвайцеся з аргкамітэтам!
Пад час канферэнцыі можна будзе набыць або замовіць:
майкі-цішоткі, вызначальнікі, кнігі, часопісы, календары, налепкі, відэафільмы, паштоўкі, кубкі ды іншую прадукцыю пра птушак або з іх выявамі.і заплаціць сяброўскія складкі за 2017 год ці далучыцца да сябраў АПБ
Канферэнцыя адбудзецца ў актавай залі гімназіі №1 імя акадэміка Я.Карскага г.Гродна – адрас: праспект Янкі Купалы, 82
Праезд да прып. “Гасцініца “Турыст”, далей перайсці дарогу і ісці прыкладна 5 хвілін у бок лесапарку Румлёва (гл. схему ніжэй).
Ад чыгуначнага вакзалу да Савецкай плошчы на аўт. №№3 і 14, далей аўт.№ 1 або трал.№9
Ад прыпынку “Абласная філармонія” аўт. № 1 і любыя тралейбусы (№№ 8, 9, 12).
Ад Аўтавакзалу аўт. №1.
З усіх прыпынкаў магчымы даезд маршрутнымі таксі (кошт 1 руб.).
26 лютага, нядзеля
10.30-16.00. Палявая экскурсія на птушак (з абедам).
Для тых, у каго няма ўласных, на час экскурсіі могуць быць выданы вызначальнікі і біноклі. Запісвайцеся на экскурсію ў Аргкамітэце загадзя! Экскурсія будзе адбывацца пад кіраўніцтвам дасведчаных бёдуотчараў з трубамі.
Ад’езд са стаянкі на вул.Падольная насупраць дома 8.
Чакаем Вас !
:
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
 
    
  
  
Comments
AV - 23.02.2017 - 23:38
добры здымак! Столькі сяброў!
добры здымак! Столькі сяброў!