Крумкачы паспяхова прайшлі тэст на планаванне будучыні

крумкач

Крумкачы (Corvus corax) далучыліся да элітарнага клубу чалавекападобных малпаў і чалавека ў тым, што здольныя планаваць як мінімум некаторыя свае дзеянні на будучыню.

Крумкачы, якіх трымалі ў вальерах, паспяхова прайшлі тэст пад назвай “праверка павялічанай здольнасці да планавання” (advanced planning ability), які перад гэтым падобным чынам праходзілі чалавекападобныя малпы і дзеці нашага віду. Яго сэнс у тым, што птушкі выбіралі і захоўвалі каменчык, які быў бескарысны у момант выбару, аднак хутчэй за ўсё дапамог бы дастаць ежу са складанай скрыні праз нейкі час.

 

https://youtu.be/Y3PSuqbMihI

 

Паддоследныя крумкачы таксама прадэманстравалі узровень самакантролю як у чалавекападобных малпаў, калі падбіралі каменчык замест таго каб адразу забыць пра яго, калі ён наступны раз дазволіць ім атрымаць смачны кавалачак ежы 17 гадзін пазней, напісалі шведзкія даследчыкі Матыяс Осваф (Mathias Osvath) і Кэн Кабадайі (Can Kabadayi) з універсітэту Лунда ў часопісе .Science.

“З праведзеных эксперыментаў стала зразумелым, што крумкачы могуць планаваць будучыя паводзіны, што часам назіралася і ў прыродзе” – сказаў Маркус Бёкль (Markus Böckle) з універсітэту Кембрыджа, які таксама вывучаў крумкачоў і сааўтар каментароў да артыкула ў тым самым нумары часопіса.

У прыродзе крумкачы – як і некаторыя іншыя віды птушак – хаваюць ежу на будучыню, аднак гэты яўнае прадбачанне можа быць больш, чым спецыфічная адаптацыя, якая ўзнікла ў сувязі з асаблівасцямі харчавання замест больш шырокай здольнасці планавання будучыні. Доследы з крумкачамі праводзілі на аснове тэста для чалавекападобных малпаў, у непрыродных умовах. Таму яны не могуць аўтаматычна пераносіцца на жыццё птушак у прыродзе, тым больш што крумкачы лічацца слаба выкарыстоўваючымі нейкія прылады, нават пры здабыванні ежы.

“Доследы паказалі ўпершыню, што планаванне будучыні можа выкарыстоўвацца ў паводзінах, якія не сустракаюцца ў прыродных умовах” – сказаў Бёкль.

Некаторыя здольнасці, якія былі неабходныя дял паспяховага прахаджэння тэсту не вельмі моцна адрозніваюцца ад таго, што крумкачы могуць рабіць у прыродзе” – сказала Валеры Дуфуар (Valérie Dufour) з французскага нацыянальнага даследчага інстытуту CNRS у Страсбургу. "Запасанне і прыхоўванне ежы патрабуе ад птушак памятаць дзе і што яны прыхавалі. Аднак іх здольнасці да пластычнасці ў паводзінах для выкарыстання іх у зусім іншых абставінах здзіўляюць”.

Крыніцы:

C. Kabadayi and M. Osvath (2017)Ravens parallel great apes in flexible planning for tool-use and bartering. Science. July 14, 2017. Vol. 357, p. 202. doi:10.1126/science.aam8138

M. Böckle and N.S. Clayton. A raven’s memories are for the future. Science. Vol. 357, July 14, 2017, p. 126. doi: 10.1126/science.aam8802

 

Паводле www.sciencenews.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымак Мікалая Вераб’я

 

На гэтую тэму:

Негняздуючыя крумкачы жывуць дынамічным сацыяльным жыццём

Разумныя сойкі плануюць будучыню

НОВАКАЛЕДОНСКІЯ КРУМКАЧЫ МОГУЦЬ ВЫКАРЫСТОЎВАЦЬ ТРЫ ПРЫЛАДЫ ЗА АДЗІН РАЗ!

Шэрыя вароны аказаліся не глупейшымі за чалавека

Гавайскія вароны далучыліся да інтэлектуальнай эліты птушак + VIDEO

Вароны вучацца пазбягаць пагроз дзякуючы мёртвым суродзічам

Разумныя гракі пацверджваюць старажытную байку

Незвычайнае адкрыццё: сокалы Элеаноры назапашваюць жывую здабычу!