Жывёлы з “камуфляжнай” афарбоўкай могуць выбіраць найлепшыя месцы, дзе яны хаваюцца, адпаведна са сваім індывідуальным знешнім выглядам – пра гэта кажа нядаўняе даследаванне, апублікаванае у часопісе Nature Ecology & Evolution.
Стратэгіі камуфляжна афарбаваных жывёл або тых, якія хаваюцца інакш, шырока даследаваліся ў мінулым. Аднак міжнародная каманда навукоўцаў з універсітэтаў Exeter і Cambridge (Вялікабрытанія) і універсітэту Cape Town (Паўднёва-Афрыканская рэспубліка) паказалі ўпершыню, што індывідуальныя дзікія птушкі выбіраюць канкрэтныя месцы для гнездавання, засноўваючыся на менавіта сваёй спецыфічнай афарбоўцы.
Палявыя даследаванні праводзіліся ў Замбіі на 9 выдатна камуфляваных да свайго асяроддзя відах птушак: ляляках, куліках і бегунках (Cursorius).
"Кожная асобная птушка выглядае троху інакш, і нам атрымалася паказаць, што і дзейнічаць яны могуць індывідуальна” – сказаў адзін з сааўтараў даследавання праф. Марцін Стывенс (рrofessor Martin Stevens) з універсітэту Exeter. “Гэта не выбар месца на нейкім відавым ўзроўні. Асобныя птушкі сядзяць на яйках у тых месцах, якія найбольш пасуюць пад іх індывідуальныя асаблівасці афарбоўкі”.
Аднак застаецца невядомым, як птушкі робяць свой выбар.
"Вельмі магчыма, што птушкі ведаюць як яны выглядаюць і падбіраюць адпаведныя гэтаму месцы” – сказаў праф. Стывенс. “З іншага боку, яны могуць паглядзець на сябе, свае яйкі і выбраць на аснове гэтага найлепшае месца для таго, каб гнездаваць у наваколлі”.
Іншы ўдзельнік праекту, праф. Клэйр Спотцісуўд (Professor Claire Spottiswoode) з універсітэту Cape Town, дадае: "Мы прызвычаіліся думаць пра камуфляжную афарбоўку як пра нешта, што патрабуе паступовых эвалюцыйных зменаў каб быць эфектыўным. Аднак дагэтуль мы не думалі пра тое, што ў гэтым можа быць задзейнічаны індывідуальныя паводзіны жывёл.“
Крыніца:
Martin Stevens et al (2017). Improvement of individual camouflage through background choice in ground-nesting birds, Nature Ecology & Evolution DOI: 10.1038/s41559-017-0256-x
Паводле www.phys.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак крэмавага бягунка (Cursorius cursor) – яго ж.
На гэтую тэму:
Камуфляж неабходны для выжывання наземнагняздуючых птушак
Белыя совы сігналяць суродзічам сваёй белізной
ДАКАЗАНА: Ў БАТАЛЁНАЎ МОРФА САМЦА ВЫЗНАЧАЕЦЦА ГЕНЕТЫЧНА
Афарбоўка птушынага апярэння- загадка разгадана канчаткова?
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ