Сакрэты доўгага жыцця птушак

    Новае даследаванне паказала, што працягласць жыцця птушак залежыць не толькі ад іх памераў. Хаця большыя па памерах птушкі жывуць даўжэй, знойдзеныя яшчэ пазітыўныя залежнасці для птушак, якія харчуюцца расліннай ежай і для відаў, якія жывуць на астравах.
    Агляд працягласцяў жыцця розных відаў птушак быў апублікаваны ў Journal of Zoology. У ім прыведзены дадзеныя для 936 відаў, для каторых ёсць дадезныя па працягласці жыцця і масе цела. Акрамя гэтых паказчыкаў, навукоўцы таксама разглядалі яшчэ 9 экалагічных, фізіялагаічных і асаблівасцяў паводзін для 470 відаў з 40 сямействаў і 15 атрадаў.

    Фламінга, папугаі і буравеснікі маюць найбольшую працягласць жыцця – больш за 30 гадоў. Вераб’іныя, коўры і дзятлы жывуць найкарацей – не даўжэй 10 гадоў.
Жураўлі і пастушкі, качкі і гусі, лебедзі, чаплі, бакланы і пеліканы могуць дасягаць узросту ў 20-30 гадоў. Тады як галубы, совы, сокалы, пінгвіны і кулікі жывуць 10-20 год. Сярод Вераб’інападобных крумкачовыя жывуць найдаўжэй (часам больш за 17 гадоў), а групы неарктычных валасяніц і пячураўкі жывуць найкарацей (каля 6 год).
Даследчыкі знайшлі, што маса цела, склад харчавання, ступень сацыяльнасці і дзе менавіта птушкі гняздуюць – на востраве або на мацерыку значна ўздзейнічае на максімальную працягласць жыцця. Справа можа быць у тым, што вялікія птушкі маюць менш натуральных ворагаў-драпежнікаў, раслінаядныя віды могуць лягчэй знайсці ежу і не маюць столькі магчымасцяў заразіцца хваробамі і паразітамі, Птушкі, якія жывуць каланіяльна,  падтрымліваюць адна адну і папярэджваюць наконт драпежнікаў. Да таго ж апошніх менш на астравах.
    Птушкі таксама маюць тэндэнцыю жыць даўжэй, чым млекакормячыя, хаця першыя маюць больш высокі ўзровень метабалізму. Адбываецца гэтак таму, што здольнасць на палёту дазваляе ім лягчэй пазбягаць неакторых драпежнікаў.
 

Здымак малога фламінга з  www.birdsasart.com
Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
 

На гэтую ж тэму:
Ёсць сэнс ратаваць дзікіх птушак?

Птушкі б’юць рэкорды доўгажыхарства

Найстарэйшы арол знойдзены мёртвым

Ружовыя фламінга стануць бацькамі ў сорак гадоў
 У Грэнландыі знайшлі гняздо сокалаў-белазораў, якое займаецца імі на працягу 2500 гадоў!

Самы стары лебедзь-шыпун пражыў у прыродзе 40 год