Новы для Заходняй Палеарктыкі від птушак адзначаны … ў Літве!

Хаця дзякуючы назіранням паўночна-амерыканскіх і афрыканскіх відаў, спіс птушак Заходняй Палеактыкі штогод паступова павялічваецца, аднак часцей за ўсё гэта адбываецца на межах гэтага зоагеаграфічнага рэгіёну: на Азорскіх астравах ці ў Паўночнай Афрыцы. Таму вельмі незвычайным можна лічыць факт рэгістрацыі новага для Заходняй Палеарктыкі віду птушак у Літве. І гэтым відам стала азіяцкая гарадская ластаўка (Delichon dasypus)!  

Аднак шлях да пацверджання рэгістрацыі атрымаўся параўнальна доўгім. Справа ў тым, што мёртвы асобнік ластаўкі фактычна без белага надхвосця (якое ёсць у “нашага” віду гарадзкой ластаўкі) быў знойдзены мёртвым на станцыі кальцавання птушак Ventės Ragas 28 кастрычніка 2016 году. Літоўская арніта-фауністычная камісія адхіліла назіранне, бо магчымыя каляровыя мутацыі, якія у выніку даюць больш ці менш значныя адрозненні ў афарбоўцы, або гібрыднае паходжанне птушкі. Сёлета генетычны матэрыял ад гэтай ластаўкі быў дасланы для параўнання з музейнымі калекцыямі і ўчора прыйшоў адказ – гэта без сумненняў азіяцкая гарадзкая ластаўка!

птушка

Такім чынам, гэта першая рэгістрацыя гэтага віду не толькі ў Еўропе, але і ў Заходняй Палеактыцы. Параўнальна хутка пасля гэтага, яшчэ адно назіранне адбылося ў Ізраіле – 27 снежня 2016 году адна птушка была там сфатаграфаваная.

Цікава, што гэта ўжо другі від птушак, першая рэгістрацыя якога для Заходняй Палеактыкі адбылася ў Літве. Першым стала камчацкая чайка (Larus schistisagus), якую 17 і 20 лістапада 2008 году назіралі на звалцы пад Клайпедай.

 

Паводле Ventės Rago ornitologinė stotis / Ventės Ragas Ornithological Station (тэкст і фота) падрыхтаваў Дзьмі тры Вінчэўскі

 

 

На гэтую тэму:

У Заходняй Сахары адзначаны новы для Заходняй Палеарктыкі від птушак

Амерыканская чапля-кваква – новы від для Заходняй Палеарктыкі

Паўночнаамерыканскі зімародак адзначаны ў Гішпаніі.

Новы від птушак адзначаны ў Літве

НОВЫ ВІД ПТУШАК ДЛЯ ЛІТВЫ АДКРЫТЫ …ДВОЙЧЫ !

Літоўцы не адстаюць – выйшла з друку кніга NEW AND RARE BIRDS FOR LITHUANIA

Новы для Беларусі від птушак – камчацкая чайка (Larus schistisagus) – адзначаны ў Гродна