Другі новы для навукі від птушак апісаны за год на невялікім востраве

Праз амаль 14 гадоў пасля першай рэгістрацыі навукоўцамі, каманда даследчыкаў з National University of Singapore (NUS) і Інданезійскага навуковага інстытуту  нарэшце фармальна апісала невядомы від птушак. Ён атрымаў назву “ротэнская пячураўка” Rote Leaf-Warbler (Phylloscopus rotiensis) з-за таго, што сустракаецца толькі на аднайменным інданезійскім востраве Rote.

Востраў Rote пакрыты сухой мусоннай расліннасцю, мае агульную плошчу ў 1200 кв км і знаходзіцца ў 12 км ад вострава Цімор (Timor) і пр. 500 км на паўднёвы захад ад Аўстраліі. Цікава, што амаль год таму, у снежні 2017, тут таксама быў апісаны новы для навукі від птушак – ротэнская мызамела Rote Myzomela (Myzomela irianawidodoae) – эндэмічны для вострава від медаеда.

Упершыню невядомы від пячураўкі на востраве заўважыў яшчэ ў снежні 2004 г. д-р Колін Трэйнар (Dr. Colin Trainor) з універсітэту Чарльза Дарвіна (Аўстралія). Праз амаль 5 гадоў, у ліпені 2009, пара бельгійскіх бёрдуотчараў, Philippe Verbelen і Veerle Dossche, змаглі не толькі добра сфатаграфаваць птушку, але і зрабіць дэталёвыя назіранні.

"Калі мы змаглі параўнаць птушку з нашых здымкаў з іншымі відамі пячуравак, аказалася, што акрамя іншай афарбоўкі, пячураўкі з Ратэ маюць выразна даўжэйшую дзюбу” – сказаў Verbelen.

https://youtu.be/gaXr7DaDixc

"Новаапісаны від належыць да вялікай групы азіяцкіх прадстаўнікоў роду пячуравак, але адрозніваецца ад іншых незвычайна доўгай дзюбай” – пракаментаваў знаходку д-р Nathaniel Ng, які ўдзельнічаў у апісанні віда і прадстаўляе NUS. “Вельмі магчыма, што такая дзюба - адаптацыя віду да жыцця ў сухіх біятопах вострава. Усе іншыя вядомыя нам віды пячуравак жывуць у больш вільготным лясным асяроддзі”.

Навуковае апісанне віду адбывалася таксама дзякуючы праграме Next-Generation Sequencing. "Гэта першы вядомы нам выпадак апісання новага віду птушак, калі для параўнання з ужо вядомымі відамі выкарыстоўвалася параўнанне ДНК ў такім аб’ёме” – сказала Elize Ng, даследчыца з лабараторыі эвалюцыі птушак (Avian Evolution Lab) Сінгапурскага нацыянальнага ўніверсітэту.

Штогод па ўсім Свеце апісваецца прыкладна ад 5 да 10 новых відаў птушак. І той факт, што за год на востраве апісалі ажно два новыя віды, шмат кажа пра яго значэнне для захавання біяразнастайнасці. З-за таго, што бурны рост колькасці мясцовага насельніцтва заўважна змяняе мясцовыя мусонныя лясы і саванны, навукоўцы прапанавалі надаць ротэнскай пячураўцы статус пагражаемага віду (vulnerable).

https://cf3e497594.site.internapcdn.net/tmpl/v5/img/1x1.gif 

Крыніцы:

 A Colourful New Species of Myzomela Honeyeater from Rote Island in eastern Indonesia. Treubia. 44; 77-100

Nathaniel. S. R. Ng et al. A striking new species of leaf warbler from the Lesser Sundas as uncovered through morphology and genomics, Scientific Reports (2018). DOI: 10.1038/s41598-018-34101-7

 

Паводле www.phys.org  (тэкст і здымак) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

 

 

На гэтую тэму:

НОВЫ ДЛЯ НАВУКІ ВІД КАЛІБРЫ АДРАЗУ ТРАПІЎ У КАТЭГОРЫЮ КРЫТЫЧНА ПАГРАЖАЕМЫХ

Дзякуючы цікавасці да аднаго рэдкага віду птушак у Перу атрымалася знайсці іншы, новы для навукі

Новы, эндэмічны від птушак апісаны ў Новай Зеландыі

Спатрэбіўся 21 год, каб канчаткова апісаць новы від птушак

Новы від папугая апісаны ў Мексіцы

Пераацэнка колькасці і статусу птушак на Зямлі: цяпер BirdLife прызнае 11.167 відаў, што на 742 больш, чым у 2014