Навукоўцы апісалі новы від манакіна ў лясах Паўночнага Перу.
Насамрэч прапанаваны як невядомы для навукі від яшчэ ў 1996 г. даследчыкамі, якія працавалі ў ізаляваным горнаым раёне Cordillera Azul, манакін быў афіцыйна прызнаны новым відам толькі цяпер, пасля падрабязнага таксанамічнага агляду надвідавога комплекса ўсходняга/ заходняга паласатага манакінаў (Machaeropterus regulus/striolatus).
Новы від, які атрымаў навуковую назву Machaeropterus eckelberryi, марфалагічна адрозніваецца ад мясцовага падвіду заходняга паласатага манакіна ярка-жоўтымі пёрамі на грудзі. Аднак гэтай рысай ён падобны на іншы падвід – M. striolatus aureopectus, які сустракаецца ў Венесуэле. Аднак голас новаапісанага віду птушак вельмі адрозніваецца ад голасу M. regulus і падвідаў M striolatus, і гэта паслужыла адным з аснаванняў для прызнання яго відавога статусу.
Эндр’ю Краттэр (Andrew Kratter), адзін з сааўтараў апісання, якое з’явілася ў часопісе Zootaxa, растлумачыў, што гэтыя адрозненні не былі заўважаныя на працягу двух дзесяцігоддзяў, таму што каманда не мела галасоў усіх падвідаў паласатых манакінаў для параўнання.
“Мы не маглі быць упэўеныя ў відавым статусе манакіна так доўга, таму што не мелі прыклада голасу птушак з Венесуэлы, бо нашы птушкі хаця і адрозніваюцца знешне ад мясцовых іншых відаў, але падобныя на венесуэльскіх. Часта ў манакінаў добра адрозніваецца менавіта голас” – сказаў Краттэр.
Знаходка і збор пацверджанняў пра існаванне новага віду птушак важна не толькі для навукі, але і для захавання ў некранутым стане прыроднай тэрыторыі, дзе від распаўсюджаны. У пачатку 2000-х гадоў перуанскі ўрад заснаваў тут нацыянальны парк, галоўным чынам дзякуючы знойдзенай там біяразнастайнасці.
Дэн Лэйн (Dan Lane), кіраўнік экспедыцыі ў Cordillera Azul, сказаў: “Нават калі б мы не апісалі новы від птушак там, толькі апісанне і даследаванне гэтага малапазнанага рэгіёну дае нам важныя дэталі дзе і як распаўсюджаны тут віды птушак, якія тыпы месцапражыванняў яны выкарыстоўваюць і як мы зможам выкарыстаць нашыя веды, як захаваць іх. Перу ўсё яшчэ мае шмат схаваных ад нас скарбаў, і я б сказаў няпраўду, што мне непрыемна мець магчымасць адкрываць іх. На сённяшні дзень гэта самыя дзікія мясціны, якія я калі-кольвечы наведваў”.
Крыніца:
Lane, D F, Kratter, A W, & O'Neill, J P. 2017. A new species of manakin (Aves: Pipridae; Machaeropterus) from Peru with a taxonomic reassessment of the Striped Manakin (M. regulus) complex. Zootaxa. DOI: 10.11646/zootaxa.4320.2.11
Паводле www.birdguides.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак Andy Kratter/Florida Museum of Natural History
На гэтую тэму:
Дзякуючы цікавасці да аднаго рэдкага віду птушак у Перу атрымалася знайсці іншы, новы для навукі
Малады арнітолаг апісаў новы від птушак у Андах Перу
У Гімалаях апісаны адразу два новыя віды птушак і чакаецца апісанне трэцяга
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ