Малады арнітолаг апісаў новы від птушак у Андах Перу

 Аспірант універсітэту Канзаса (University of Kansas (ЗША)) адкрыў новы від – хунінскага тапакула Junin Tapaculo (Scytalopus gettyae) ў воблачным лесе Андаў у Центральным Перу. 

Пітэр Хоснэр (Peter Hosner) пасля парадаў бёдуотчараў і старэйшых таварышаў для падрыхтоўкі дісертацыі вырашыў сканцентравацца на палявых даследаваннях у центральнаперуанскай правінцыі Хунін (Junin), якую нячаста наведваюць арнітолагі. 

"Спачатку мы вызначылі хунінскага тапакула дзякуючы яго асабліваму голасу. Я шмат часу правёў у Андах, але такі голас чуў упершыню. Мы зрабілі запісы голасу невядомай птушкі, а потым здабылі некалькі асобін для навуковага апісання. Тапакула – вельмі цяжкія для вызначэння птушкі, таму толькі адносна голасу было цяжка сказаць – ці гэта новы від, ці рэдкая адмена голасу ўжо вядомага”.

Першыя падзеі з запісам голасу невядомай птушкі адбыліся яшчэ 5 год таму – ў 2008 годзе. З таго часу Пітэр сустракаўся з многімі экспертамі па птушках Перу ў розных краінах, шукаў старыя запісы галасоў розных тапакула і праглядаў калекцыі ў музеях. Уся сабраная ім інфармацыя сведчыла пра тое, што гэта хутчэй за ўсё невядомы для навукі від.  

"У адным з архіваў я знайшоў запіс падобнага голасу, зроблены бёдуотчарамі прыкладна ў 5 км ад месца маіх назіранняў. Яны вызначылі голас як той, які належыць ужо вядомаму віду тапакула – ён таксама сустракаецца ў гэтых мясцінах. У той час я ўжо меў генетычны матэрыял невядомай птушкі для аналізу. І праведзенае параўнанне геномаў паказала, што гэта невядомы від. Такім чынам я ўпэўніўся, што варта пачынаць яго фармальнае апісанне” – распавёў Пітэр Хоснэр. 

Перуанскія Анды. Здымак Дзьмітрыя Вінчэўскага

Усе прадстаўнікі сямейства тапакулавых – вельмі скрытныя і цяжкія для назіранняў птушкі. Не з’яўляецца выключэннем і новаапісаны від. Гэта невялікая, цалкам чорная птушка, якая праводзіць шмат часу невысока над зямлёй у густой расліннасці і можа быць убачаная непрацяглы час толькі калі вылятае на адкрытыя ўчасткі ўнутры воблачнага лесу пад час прайгравання яе голасу. 

Воблачны лес удзень, Перу. Здымак Дзьмітрыя Вінчэўскага.

Хунінскі тапакула быў знойдзены толькі на абмежаваным участку воблачнага лесу на ўсходніх схілах Андаў на вышыні паміж 8 і 10,5 тысяч футаў. Цікава, што яшчэ 5 іншых відаў тапакула былі адзначаны ў гэтых жа мясцінах на іншых вышынях. 

Даліна горнай рэчкі. Перу. Здымак Дзьмітрыя Віінчэўскага.

Тым не менш, запытаны пра найбольш цяжкі перыяд яго даследаванняў, Пітэр адказаў, што гэта была руцінная праца па апісанню новага віду і падрыхтоўцы вынікаў працы.

Новы від птушак названы ў гонар Кэролайн Мэры Гэтт’і (Caroline Marie Getty), старэйшай дачкі нефцянога магната і багацейшага чалавека свайго часу Жана-Поля Гэтт’і (J. Paul Getty)  (1892 –  1976). Яна доўгі час працавала для аховы прыроды ў National Fish and Wildlife Foundation (NFWF).

 

Крыніца: Peter A. Hosner, Mark B. Robbins, Thomas Valqui, and A. Townsend Peterson (2013) A New Species of Scytalopus Tapaculo (Aves: Passeriformes: Rhinocryptidae) from the Andes of Central Peru. The Wilson Journal of Ornithology: Volume 125, Issue 2 (June 2013), pp. 233-242.      Паводле   www.wildlifeextra.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by  

Малюнак з www.sci-news.com 

На гэтую тэму:

СЕНСАЦЫЯ – У АМАЗОНІІ ЗНОЙДЗЕНЫ 15 НОВЫХ ВІДАЎ ПТУШАК!

НОВЫ ВІД ПТУШАК АДКРЫТЫ … Ў СТАЛІЦЫ КАМБОДЖЫ !

Новы від птушак апісаны ў Перу 

Новыя віды соваў адкрытыя на Філіпінах  

Новы від птушак адкрыты на Барнэа

НОВЫ ВІД ПТУШАК АДКРЫТЫ Ў ЛАОСЕ 

Новы від птушак апісаны ў ... Еўропе!

Comments

 Бывае і так... Адкрыццё было побач?

Я, калі цяпер быў у Перу, то мог пазнаць да віду няшмат птушак - і практычна ніводнай па голасу... Пачынаць там з іх 1800 відамі вельмі цяжка.

 У мяне тыдзень таму здарылася цікавая гісторыя ўжо тут, звязаная з Беларуссю,  птушкамі Перу і троху з Тачаноўскім. Трэба абавязкова яе напісаць - пастраюся ў бліжэйшыя дні гэта зрабіць.