Дзякуючы цікавасці да аднаго рэдкага віду птушак у Перу атрымалася знайсці іншы, новы для навукі

Арнітафауна Перу не перастае здзіўляць – не прайшло і тры гады з апісання тут новага віду птушак, як год таму Джош Бэк (Josh Beck) адзначыў тут невядомы для навукі від мурашаловак Myrmeciza, які цяпер амаль дачакаўся фармальнага апісання і вельмі падобны на ржава-спіную мурашалоўку з лясоў Гайяны і Венесуэлы. Месца знаходкі новага для навукі віду знаходзіццца ўсяго ў кіламетры ад вёсачкі Plataforma ў Кардыльерах і абяцае стаць вельмі папулярным сярод бёрдэраў.

У 1995 г на аддаленым піку Кардэльер (Cordillera Azul) экспедыцыяй арнітолагаў з Дзяржаўнага універсітэту Луізіаны (Lousiana State University (LSU)) быў знойдзены і апісаны новы від барбета. Яшчэ адзін від барбетаў – пунцова-палосы барбет Scarlet-banded Barbet (Capito wallacei) -быў знойдзены ў Перу ў 2000 г. І хаця не спадае вялікая цікавасць да гэтага вельмі прыгожага віду птушак сярод бёрдэраў, мала каму пашчасціла яго ўбачыць. Справа ў тым, што каб дабрацца да адзінага вядомага на сёння месца яго распаўсюджання, трэба падняцца ўверх па плыні ракі Cushabatay на працягу 7-8 дзён, а пасля яшчэ два дні падымацца на вельмі небяспечны пік Peak 1538 (ён узвышаецца на гэтую вышыню над наваколлем). Экспедыцыі ў іншыя месцы на Cordillera Azul у пошуках яркага барбета не далі пазітыўных вынікаў.

барбет

Фота барбэта з www.prbirds.com

Некалькі гадоў таму Тодд Марк (Todd Mark) праверыў дарогу, якая пачынаецца ад пасялення пад назвай Plataforma і знаходзіцца на ўскрайку нацпарка Cordillera Azul. Яна была пабудаваная, каб абслугоўваць геалагічную платформу, якую праз нейкі час закінулі. Аднак дарога да яе засталася.

Калі да шведзкага бёрдэра Гунара Энгблома (Gunnar Engblom) , які доўгі час жыве ў Перу і працуе там для Kolibri Expeditions, звярнуўся Джошуа Бэк (Josh Beck) з пытаннем ці няма іншай, лягчэйшай дарогі, каб паглядзець мясцовага эндэміка, першы парадзіў паспрабаваць гэтую дарогу, якую час ад часу выкарыстоўваюць грузавікі.

Джошуа ўжо быў вядомы сваімі шматмесячнымі экспедыцыямі ў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы і год таму вырашыў даследаваць больш дзікія і некранутыя мясціны там, дзе дарога заканчвалася. Лес тут быў у лепшым стане чым у месцы пражывання знакамітага барбэта.

Яго шлях ляжаў праз высокі лес, з амаль адсутным, але адкрытым і цёмным падлескам. Менавіта тут ён пачуў выразны і ясны свіст. Джош ведаў галасы ўсіх мясцовых мурашаловак і адразу зразумеў, што гэта як мінімум нешта невядомае яму.

Ён зрабіў запіс голасу і калі пачаў прайграваць яго, насустрач выйшла тэрытарыяльная птушка. Тут Джош упэўніўся, што дагэтуль не бачыў такі від. Гэта таксама значыла, што від быў новы як мінімум для Перу. Падобны да “яго” птушкі від – ржава-спіная мурашалоўка Ferruginous-backed Antbird (Myrmeciza ferruginea) распаўсюджана вельмі далёка - каля 2000 км на поўнач у лясах Гайаны і Венесуэлы.

Джошуа разумеў, што калі гэта невядомы для навукі від, яму неабходна тэрмінова зрабіць фармальнае апісанне, бо інакш патрабаваць аховы тэрыторыі, дзе ён сустрэты, будзе немагчыма. Так атрымалася, што калі ён быў вымушаны ад’ехаць, туды ж прыехала каманда арнітолагаў з LSU працаваць над даследаваннем іншых відаў птушак. Дзякуючы гэтым людзям: Dane Lane, Jesse Fagan, Andre Moncreiff і Oscar Johnson з Луізіаны, а таксама Fernando Angulo з Перу атрымалася знайсці некалькі іншых тэрытарыяльных птушак новага віду.

Пасля таго, як навіна пра новы від і магчымасць паглядзець яго і знакамітага пунцова-палосага барбета амаль у адным месцы і без неабходнасці цяжкай і доўнай дарогі стала вядомай бёрдэрам, з’явілася магчымасць добрага дадатковага даходу мясцовым жыхарам, якія змогуць прымаць у сябе замежных турыстаў і будуць зацікаўленыя ў ахове мясцовага лесу і яго жыхароў.

Фармальнае апісанне новай мурашалоўкі завершанае і хутка будзе апублікаванае ў адным з навуковых часопісаў. Навукоўцы спадзяюцца, што яно дапаможа уладам прыняць неабходнае і важнае рашэнне ўзяць пад дзяржаўную ахову месцапражыванне віда.

Не варта забываць, што менавіта адкрыццё ў 2000 г пунцова-палосага барбэта ў многім прычынілася да стварэння пазней Cordillera Azul National Park.

 

Паводле www.rarebirdalert.co.uk (тэкст і здымак) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымак новай мурашалоўкі - Andrew Spencer

 

 

На гэтую тэму:

Малады арнітолаг апісаў новы від птушак у Андах Перу

У Гімалаях апісаны адразу два новыя віды птушак і чакаецца апісанне трэцяга

Новы від цвыркуна апісаны ў Кітаі

На прыканцы мінулага году ў Бразіліі апісаны новы від птушак

Вялікі дзень у Перу (Peru World Big Day): новы рэкорд і бёдуотч для навукі, задавальнення і аховы птушак

Калумбія ізноў першая ў разнастайнасці птушак

ПЕРААЦЭНКА КОЛЬКАСЦІ І СТАТУСУ ПТУШАК НА ЗЯМЛІ: ЦЯПЕР BIRDLIFE ПРЫЗНАЕ 11.167 ВІДАЎ, ШТО НА 742 БОЛЬШ, ЧЫМ У 2014

Зніклі назаўжды? Сумны спіс апошняга дзесяцігоддзя.

 

Comments