Дзе, акрамя Польшчы, адзначаны гэтай зімой польскія жураўлі

Яшчэ на прыканцы мінулага стагоддзя шэрыя жураўлі (Grus grus) з Еўропы не зімавалі бліжэй за краіны Міжземнаморскага басейну. Але ў апошнія некалькі гадоў адбываюцца заўважныя змены ў міграцыйных паводзінах віда і ўсё больш польскіх жураўлёў скарачаюць адлегласць міграцыі і многія застаюцца на зімоўку ўсё бліжэй да месцаў гнездавання: у Польшчы і Германіі.

Аднак кожная зіма адрозніваецца ад папярэдніх, і гэтая - не выключэнне. Хутчэй за ўсё з-за марознага надвор’я і параўнальна значных снегападаў у лістападзе і снежні, якія адбыліся ў Польшчы і Германіі, большасць жураўлёў адляцела на раней традыцыйныя месцы зімоўкі, пераважна на Іберыйскі паўвостраў.

У базе дадзеных iCORA (www.icora.de) з канца восені да лютага (01.11.2021-31.01.2022) у розных краінах на захад ад Польшчы былі адзначаныя 90 жураўлёў з ‘прачытанымі’ польскімі кольцамі: 6 птушак з камбінацыямі каляровых калец, 2 жураўлі толькі са стандартнымі металічнымі кольцамі і 82 птушкі з белымі пластыкавымі кольцамі і нумерычным кодам на іх:

мапа

Акрамя гэтага, больш за 100 рэгістрацый шэрых жураўлёў было зроблена гэтай зімой і на тэрыторыі Польшчы, дзе яны звычайна зімуюць паблізу месцаў гнездавання (часцей за ўсё на адлегласці не большай за 30 км ад іх). Даволі значная частка ўсіх гэтых птушак і з Заходняй Еўропы, і з Польшчы – маладыя жураўлі, якія зімуюць там разам з бацькамі.

Не менш цікавыя дадзеныя пра выкарыстанне польскімі жураўлямі на зімоўцы ў Заходняй Еўропе розных тыпаў біятопаў:

мапа

Для 88 рэгістрацый птушак з поўдня Польшчы, для якіх таксама атрымалася вызначыць тып біятопу гэтай зімой, 32% былі адзначаныя на палетках па кукурузе з яе рэшткамі, а яшчэ 17% - на азімых. Хутчэй за ўсё, што калі падобныя харчовыя біятопы даступныя птушкам ўзімку, гэта можа стаць адной з прычын таго, што жураўлі застануцца ў падобных месцах без спробаў далёкіх і рызыкоўных вандровак.

 

Паводле Polish Crane Research Group (тэкст, мапа і дыяграма) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымак пары шэрых жураўлёў Алы Эрдман

 

 

На гэтую тэму:

У Гішпаніі на зімоўцы налічылі чвэрць мільёна шэрых жураўлёў

Якія жураўлі зімуюць у Польшчы?

ПАЛОВА ЎСІХ ШЭРЫХ ЖУРАЎЛЁЎ ЕЎРОПЫ ЗНАХОДЗЯЦЦА ЗАРАЗ У ФРАНЦЫІ

Шведы сустракаюць тысячы жураўлёў