
За апошнія дзесяцігоддзі значна змянілася размяшчэнне асноўных зімовак у той часткі папуляцыі малых лебедзяў (Cygnus columbianus), якія зімуюць у Еўропе. Гэтай зімой у знакамітым водна-балотным цэнтры ў Slimbridge (Вялікабрытанія), якім кіруе WWT, зімавала толькі 87 асобін гэтага віду.
За апошнія 50 гадоў назіранняў, велічыня зімовай папуляцыі у рэзерваце WWT зменшылася на 86%. Прычым упершыню на зімоўцы не было ніводнай маладой птушкі. Малыя лебедзі вывучаюцца ў Slimbridge апошнія 60 гадоў і тады там адзначаліся нават больш, чым 10 тысяч асобін. Гэта самае працяглае вывучэнне ў рэзерваце аднаго віду.
Тым не менш, больш мяккія зімы ў Еўропе азначаюць, што лебедзям не трэба больш ляцець на зімоўку ў Брытанію і яны могуць не пераадолеваць адлегласць у 3,5 тысячы км і знайсці адпаведныя ўмовы нашмат бліжэй (гэтая стратэгія птушак называецца ‘карацейшая міграцыя’ ('short-stopping'). Улікі кажуць пра тое, што гэтую зіму больш 7 тысяч малых лебедзяў правялі ў Даніі, Нідэрландах і Германіі.
Martin McGill (менеджэр рэзервату WWT Slimbridge) сказаў: "Малыя лебедзі -вельмі важны від для гісторыі WWT і немагчыма ўявіць, як Slimbridge будзе выглядаць без іх.
Мы з любоўю сустракаем іх тут кожную зіму і вельмі сумна назіраць, што іх цяпер прылятае так мала ды яшчэ без птушанят. Мы ўпэўненыя, што ў рэзерваце ёсць усё неабходнае для іх зімоўкі, але таксама ведаем пра выклікі, з якімі яны сустракаюцца пад час міграцый і на месцах гнездавання. Нам патрэбна больш водна-балотных тэрыторый, каб змякчыць эфекты змены клімату і запабегчы падобным сытуацыям у будучыні.”
Гэтай зімой упершыню за сучасную гісторыю назіранняў птушак у Ірландыі там не адзначылі ніводнага малага лебедзя.
Паводле www.birdguides.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак яго ж
На гэтую тэму:
Дзе канкрэтна ім зімаваць малыя лебедзі выбіраюць на аснове надвор’я пад час міграцыі
Больш частыя сустрэчы малых лебедзей у Беларусі – вынік утварэння новых месцаў зімоўкі?
Месцы зімовак малых лебедзяў з Ямала- нечаканыя вынікі
Усё менш малых лебедзяў зімуюць у Вялікабрытаніі і Ірландыі
Малых лебедзяў стала мала
Германія – новае важнае месца зімоўкі малых лебедзяў
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ