Першы выпадак гнездавання вялікай белай чаплі (Ardea alba) у Польшчы адбыўся ў 1997 годзе, а з 2010 г. назіраецца дынамічнае павелічэнне колькасці і пашырэнне распаўсюджанасці гнездавой папуляцыі віду.
Паміж 2013 і 2025 гг. колькасць вялікай белай чаплі на гнездаванні павялічылася на 84% (у сярэднім на 7% штогод). У 2020-25 гг. быў праведзены маніторынг усіх вядомых месцаў гнездавання віду ў Польшчы, галоўнай мэтай якога была ацэнка зменаў у размяшчэнні калоній і памеру гнездавой папуляцыі.
Гнездаванне было знойдзена толькі ва ўсходняй і паўночна-усходняй частках краіны агулам у 31 мясцовасці, з якіх 15 знаходзіліся на Любліншчыне, 11 на Варміі і Мазурах і 5 на Падляшшы. Перад пачаткам гэтага даследавання, у 1997-2019 гг. вялікая белая чапля гнездавала ў 8 мясцовасцях, дзе цяпер яе няма на гнездаванні.
У 2023-25 гг. ацэнка гнездавой папуляцыі віда была зроблена ў 1150-1250 пар і гэта найвялікшая колькасць вялікай белай чаплі ў Польшчы за мінулыя 30 гадоў. На Warmii i Mazurach гнездавала ў сярэднім 39% польскай папуляцыі, на Podlasiu 32%, нa Lubelszczyźnie 29%. У 2020-25 гг. трэнд зменаў колькасці віда быў ўмераны ўзрост і складаў 11,6% штогод (λ=1,1162; SE=0,0418).
У месцах гнездавання чапляў было ад 1 да 251 занятых гнёздаў, у сярэднім 64,2 (SD=56,4). Дамінавалі калоніі (N=14) памерам да 25 пар - іх было 45,2% ад усіх. Былі знойдзены 3 калоніі памерам ад 100 да 125 гнёздаў і толькі ў адной навукоўцы налічылі больш, чым 200 актыўных гнёздаў чапляў - яна знаходзілася на возеры Gaładuś нa Падляшшы.
Найбольш калоній размяшчаліся на азёрах (N=13) i ў поймах рэк (N=9), агулам там былі 71% месцаў гнездавання i 73,1% гнёзд). Большасць месцаў гнездавання знаходзілася ў трыснягу (N=20; 64,5%), у якім было знойдзена 56,7% усіх гнёзд. У 35,5% (N=11) месцах гнездавання былі аднавідавыя калоніі вялікай белай чаплі, у 66,7% (N=19) яна гнездавала разам з шэрай чапляй (A. cinerea), у 11,1% (N=3) з вялікім бакланам (Phalacrocorax carbo), і ў 3,7% (N=1) з чапляй-кваквай (Nycticorax nycticorax).
Гнездавыя калоніі знаходзіліся на адлегласці ад 50 да 3700 м ад бліжэйшых будынкаў (у сярэднім у 814 м (SD = 1084)).
Крыніца: Szymon Beuch, Arkadiusz Sikora, Przemysław Wylegała 2026 Ekspansja terytorialna i wzrost liczebności populacji lęgowej czapli białej Ardea alba w Polsce, Ornis Polonica 2026, 67: 94-109 https://doi.org/10.12657/ornis.2026.2.2
Паводле www.ornis-polonica.pl падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак Сяргея Чарапіцы
На гэтую тэму:
Шэрая чапля ў Польшчы: колькасць, размяшчэнне, памер калоній і трэнд за апошнія 5 гадоў
Большая белая цапля (Egretta alba) – новый гнездящийся вид Белорусского Поозерья
Сучасныя тэхналогіі дазволілі падлічыць колькасць гняздуючых вялікіх белых чапляў у Польшчы
Маладая вялікая белая чапля з Беларусі ўжо ў Вялікабрытаніі
МИГРАЦИИ И МЕСТА ЗИМОВОК БОЛЬШОЙ БЕЛОЙ ЦАПЛИ, ГНЕЗДЯЩЕЙСЯ В БЕЛАРУСИ
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ