23 мая 2011 году на рыбгасе “Навасёлкі” у Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці Віктар Фянчук, дырэктар АПБ, і група галандскіх бёдуотчараў назіралі новы для нашай краіны від птушак – пярэстаносую крычку (Sterna sandvicensis).
Гэта параўнальна вялікая крычка, белая з чорным верхам галавы і невялікім чубам, бачным ззаду. Дзюба чорная, з жоўтым канцом (адкуль і пайшла беларуская назва), ногі чорныя. Пярэстаносую крычку вельмі цяжка зблытаць з іншымі відамі крычак, але каб від афіцыйна патрапіў у Спіс птушак Беларусі, неабходны пазітыўны вердыкт Беларускай орніта-фауністычнай камісіі (БАФК).
Увогуле гэта марскі від з разарваным арэалам: лакальна гняздуе на марскіх узбярэжжах поўдня Еўропы, на Брытанскіх астравах і ў Ірландыі, а таксама ад Біскайскага заліву на ўсход да Эстоніі, паўднёвай Нарвегіі і Швецыі, на Чорным, Каспійскім і Азоўскім марах, у паўночнай Афрыцы. Паўночнай, Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы і на Антыльскіх астравах.
Гнёзды на зямлі ў калоніі недалёка ад вады на пясчаных або скалістых астраўках ці ўзбярэжжах.
Харчуецца дробнай рыбай і воднымі безхрыбетнымі.
Калі від будзе афіцыйна зацверджаны БАФК, ён стане 321-м, адзначаных у нашай краіне за апошнія прыкладна 150 год.
У апошнія гады галоўным чынам дзякуючы пашырэнню колькасці бёдуотчараў і папулярнасці назіранняў за птушкамі штогод у Беларусі адзначаюцца па 2-3 новых віды.
Так, у мінулым годзе ў склад нашай арнітафауны трапілі горны свірстун (горный конек) Anthus spinoletta, паўночная мармытуля (северная бормотушка) Hippolais caligata, паўночная олуша (северная олуша) Morus bassanus (Sula bassana).
А ў 2009 годзе дадаліся сібірская гага (сибирская гага) (Polysticta (Somateria) stelleri), сокал-балабан (сокол-балобан) (Falco cherrug), горная пліска (горная трясогузка) (Motacilla cinerea) і малы баклан (малый баклан) (Phalacrocorax pygmeus).
Паведамленне пра ўнікальнае назіранне трапіла да нас дзякуючы рассылцы СМС-паведамленняў пра цікавыя сустрэчы птушак Клуба200 АПБ.
Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Здымак пярэстаносай крычкі з www.natur-lexikon.com
На гэтую тэму:
В Беларуси 320 видов птиц. Протокол заседания БОФК от 12 января 2011 г.
Увага! Паўночная олуша ў Беларусі! (+відэа)
Знаёмцеся, паўночная мармытуля (Iduna caligata) + video
Новый вид птиц для Беларуси «видели» только спутники?
Состав орнитофауны Беларуси официально пополнился
У Спісе птушак Польшчы па-ранейшаму 450 відаў
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Harrier - 24.05.2011 - 00:33
Пашанцавала! Спадзяюся, што
Пашанцавала! Спадзяюся, што ёсьць фоткі ці відэа з гэтага назірання і не будзе сумневаў у БАФК.
aistok - 24.05.2011 - 08:26
In reply to Пашанцавала! Спадзяюся, што by Harrier
Только чтобы избежать
Только чтобы избежать путаницы и для точности: рыбхоз уже 2 года носит название "Днепробугский". А мы не так давно с Денисом думали, какой вид следующий? Никогда не угадаешь...
Harrier - 24.05.2011 - 10:34
In reply to Только чтобы избежать by aistok
Вось тут можна паглядзець
Вось тут можна паглядзець некалькі здымкаў 2 птушак Віктара Фянчука, зробленых праз трубу: http://www.ptushki.org/info/press/item/6296.html
Матэўш Матысяк з www.birdwatching.pl напісаў мне, што ў Польшчы ў апошнія дні назіраецца налёт пестраносых крычак.
Цікава, што паводле Томаша Кулакоўскага з www.avestom.pl , 15 мая 2 птушкі былі адзначаныя на вадасховішчы Семянувка пры мяжы з Беларуссю. Можа гэты тыя ж птушкі?
aistok, дзякуй за ўдакладненне.
Harrier - 24.05.2011 - 10:57
In reply to Пашанцавала! Спадзяюся, што by Harrier
Вось 2 найбольш удалых здымкі
Вось 2 найбольш удалых здымкі (на мой погляд) - фота Віктара Фянчука з www.ptushki.org :
biot1 (госць) - 25.05.2011 - 12:36
In reply to Пашанцавала! Спадзяюся, што by Harrier
Был вчера на рыбхозе
Harrier - 25.05.2011 - 12:41
In reply to Был вчера на рыбхозе by biot1 (госць)
Шкада, канешне, што не
Шкада, канешне, што не ўбачыў. Але пра плывунчыка трэба праз Клуб200 паведамляць - калі не цяжка, канешне.