Ці могуць чайкі пачуць пах добрага партнёра?

Розныя самцы і самкі маюць розны пах – такія вынікі даследавання, праведзенага пад кіраўніцтвам Сары Леклэйр Male (Sarah Leclaire) з Цэнтру навуковых даследаванняў ва ўніверсітэце Paul Sabatier’а (Францыя). Іх праца таксама кажа пра тое, што пах цела птушак можа сігналізаваць генетычныя асаблівасці асобін і таму можа выкарыстоўвацца пры выбары патэнцыйнага партнёра каб ён быў генетычна адпаведным. 

Птушкі даглядаюць за сваім пер’ем з дапамогай адмысловага сакрэту з хвастцовай залозы. Гэты сакрэт таксама мае свой пах. Цікава, што гэты пах моцна адрозніваецца ў розных відаў птушак, але таксама і ад полу птушак аднаго віду ці нават у залежнасці ад сезону ў асобнай птушкі.
Leclaire і яе калегі даследавалі пах цела ў якасці сакрэту хвастцовай залозы і высмараваныя ім пер’і ў папуляцыі трохпалай чайкі Rissa tridactyla, якая гняздуе ў заліве Аляскі. Яны збіралі пробы сакрэту хвастцовай залозы і пасмараваныя ім пер’і ад 21 самкі і 20 самцоў гэтага віду, каб праверыць гіпотэзу ці пах цела гэтых птушак мае індывідуальныя і палавыя асаблівасці, злучаныя з генетычнымі асаблівасцямі птушак. Трохпалыя чайкі вядомыя тым, што ўтвараюць пару з партнёрамі, якія маюць адрозны генатып. Але як яны распазнаюць гэта, застаецца невядомым.
Навукоўцы знайшлі 68 розных складаных кампанентаў пахаў – як у сакрэце хвастцовай залозы, так і на пер’ях птушак. Яны таксама ідэнтыфікавалі адрозненні ў колькасці такіх кампанентаў паміж самцамі і самкамі – такім чынам атрымалася, што пах можа быць адным з некалькіх рысаў, па якіх птушкі могуць адрозніваць асобін іншага і свайго полу. Акрамя гэтага, атрымалася, што кожная з даследаваных птушак мае “індвідуальны пах” і ў сакрэце хвастцовай залозы, і на сваіх пёрах.
Выснова, да якой прыйшлі даследчыкі – ў чаек ёсць 2 пахавых “подпісы”: “подпіс” палавы і індывідуальны. Такім чынам, птушкі могуць выкарыстоўваць іх для выбару партнёра. І, ў сваю чаргу, гэты выбар – дзякуючы індывідуальнаму паху – можа засноўвацца на генетычных асаблівасцях птушак.

Крыніца:
Leclaire S et al (2011). An individual and a sex odor signature in kittiwakes? Study of the semiochemical composition of preen secretion and preen down feathers. Naturwissenschaften – The Science of Nature DOI 10.1007/s00114-011-0809-9

Здымак з www.noordzeeloket.nl
Паводле www.birdguides.com  падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі 

 

 

На гэтую тэму:

Непаспяховыя трохпалыя чайкі зімуюць у Амерыцы

Поспех чаек - смецце

Другая рэгістрацыя шыфера-спінай чайкі ў Заходняй Палеарктыцы

Складаная генетыка вялікіх паўночных чаек

Эвалюцыя вялікіх відаў чаек

Чайкі ядуць … кітоў